Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Патрыярха Кірыла чакаюць у Полацку на святкаванне 900-годдзя Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра

26.02.2025

Патрыярха Кірыла чакаюць у Полацку на святкаванне 900-годдзя Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра

Патрыярха Кірыла чакаюць у Полацку на святкаванне 900-годдзя з дня заснавання Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра. Аб гэтым расказаў журналістам Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У бягучым годзе Беларуская праваслаўная царква святкуе значныя для ўсяго праваслаўнага свету даты. Так. напрыклад, у пачатку чэрвеня будзе адзначацца 900-годдзе з дня заснавання Спаса-Ефрасіннеўскага стаўрапігіянальнага жаночага манастыра ў Полацку.

Паводле слоў прадстаяцеля БПЦ, праграма святкавання прадугледжваецца вялікая і насычаная. На рэспубліканскім узроўні створаны спецыяльны аргкамітэт, праходзяць адпаведныя падрыхтоўчыя мерапрыемствы. "Самі ўрачыстасці пройдуць 4-5 чэрвеня. Чакаем візіт свяцейшага патрыярха да гэтай даты і іншых гасцей. Дата вялікая, значная. Гэта адзін з найстаражытнейшых манастыроў, які захаваўся на тэрыторыі Усходняй Еўропы ад таго часу", - сказаў Мітрапаліт Веніямін.

Ён таксама нагадаў, што нядаўна ў манастыры пасля рэстаўрацыі быў адкрыты старажытны Спаса-Праабражэнскі храм: "Цяпер ужо можна наведвальнікам зайсці, паглядзець на старажытныя фрэскі, прасякнуцца тым светам духоўнасці, які там ствараўся пад непасрэдным кіраўніцтвам прападобнай Ефрасінні Полацкай".

А ў маі праваслаўныя вернікі будуць святкаваць 555-годдзе аднойдзення цудатворнага Жыровіцкага абраза Маці Божай і 505-годдзе Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра. У сувязі з гэтым Мітрапаліт абмеркаваў з кіраўніком дзяржавы, як ідуць рэстаўрацыйныя работы і ці будзе гатовы манастыр да названай даты. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што прывесці ў парадак трэба не толькі манастыр, добраўпарадкаваць трэба і наваколле. Гэты край нездарма называюць беларускай Швейцарыяй.

"Традыцыйна ў Жыровічах 20 мая збіраецца мноства людзей і праходзяць святочныя богаслужэнні. Да гэтага свята павінна быць усё гатова, - разлічвае ўладыка. - І ў Жыровічах, і ў Полацку будзе праходзіць адпаведны хрэсны ход да гэтых святых мясцін. Акрамя таго, запланаваны асветныя мерапрыемствы, каб наш народ - і школьнікі, і студэнцтва, і старэйшае пакаленне - больш ведалі пра святыні беларускай зямлі".

БелТА