Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Пераможцаў VII Адкрытага фестывалю-конкурсу "Арт-парад у Віцебску" ўзнагародзілі ў фестывальнай сталіцы

13.01.2026

Пераможцаў VII Адкрытага фестывалю-конкурсу "Арт-парад у Віцебску" ўзнагародзілі ў фестывальнай сталіцы

Пераможцаў VII Адкрытага фестывалю-конкурсу "Арт-парад у Віцебску" ўзнагародзілі ў Канцэртнай зале "Віцебск", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На гала-канцэрце свае творчыя здольнасці паказалі лаўрэаты першай ступені. У харэаграфічнай намінацыі лепшым стаў узорны самадзейны танцавальны калектыў "Рандэву" з Расіі, які выканаў народны танец "Драўляныя чалавечкі". Сваімі вакальнымі магчымасцямі ўразіла Акерке Амалят з Казахстана, якая выканала прыгожую народную песню. Дзяўчына набрала 129 балаў і стала пераможцам. Прэмія імя Марка Фрадкіна ў гонар знакамітага кампазітара і ўраджэнца абласнога цэнтра была аддадзена Аляксею Кавалевічу з Беларусі за лепшае творчае ўвасабленне песні аб роднай зямлі.

Прыз сімпатый гледачоў заваяваў узорны ансамбль "Валжаначка" з Расіі. Пераможцы "Арт-парада" атрымалі не толькі Гран-пры, але і запрашэнні на ўдзел у конкурсе Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Сваімі ўражаннямі аб "Арт-парадзе" падзялілася Акерке Амалят, якая прыехала ў Віцебск упершыню. "Хацела прыехаць сюды, паглядзець, дзе выступаюць нашы хлопцы і дзяўчаты ў час "Славянскага базару". Вельмі рада, што стаяла на гэтай сцэне, здзейснілася мая мара. З трох гадоў спяваю, у мяне бацькі - музыканты. На гала-канцэрце выканала песню пра першае каханне, якое глыбока застаецца ў сэрцы. Цяпер буду рыхтавацца да "Славянскага базару". Планка вельмі высокая, на мінулым міжнародным форуме выканаўца з маёй краіны стала пераможцам", - расказала дзяўчына.

Гаворачы аб тых фестывалях, якія праходзяць у Віцебску, член Савета Рэспублікі, дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" Глеб Лапіцкі адзначыў, што тут ёсць магчымасць дзяліцца з гасцямі ўсім тым, што стварае дзяржава ў сферы культуры. "Арт-парад - гэта не толькі юнакі і дзяўчаты, якія занялі першыя месцы, гэта яшчэ тыя, хто сталі дыпламантамі, гэта іх першыя крокі, гэта іх першае самавызначэнне", - падкрэсліў Глеб Лапіцкі.

БелТА