Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
09.04.2026
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Рагожніка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Рагожніка, паведамляе БЕЛТА.У час даклада размова ішла аб пасяўной кампаніі ў Віцебскай вобласці і яе асаблівасцях з улікам кліматычных умоў, характэрных для самага паўночнага рэгіёну краіны. Кіраўніку дзяржавы даложана, як праходзіць сяўба і якім сельгаскультурам аддаюць прыярытэт. Да гэтага часу ў Віцебскай вобласці засеяна каля 40 працэнтаў плошчаў, у рэгіёне плануюць павялічыць пасяўныя плошчы кукурузы і люцэрны.Адной з ключавых тэм даклада стала будаўніцтва прафілакторыяў для цялят. Прэзідэнт пацікавіўся, як выконваецца яго даручэнне, накіраванае на забеспячэнне захаванасці маладняку БРЖ. Кіраўніку дзяржавы даложана, што ў Віцебскай вобласці плануюць увогуле пабудаваць каля 150 прафілакторыяў. Праца ў гэтым напрамку ўжо вядзецца.Размова ішла і аб кадравай рабоце, у тым ліку на прадпрыемствах АПК. Было даложана аб прымаемых мерах па стварэнню дастойных умоў работы і пражывання маладых спецыялістаў.
Яшчэ адной тэмай даклада стаў закуп тэхнікі для аграрыяў рэгіёну. Старшыня Віцебскага аблвыканкама далажыў аб забяспечанасці сельскагаспадарчымі машынамі, патрэбнасцях у новай тэхніцы і арганізацыі працэсу закупак. Як было даложана Прэзідэнту, работа ў гэтым напрамку наладжана як з айчыннымі прадпрыемствамі, так і, напрыклад, з Пецярбургскім трактарным заводам, у прадукцыі якога нямала беларускіх камплектуючых.