Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Рэпертуарныя спектаклі. У дырэкцыі "Славянскага базару" расказалі пра тэатральную праграму фестывалю

30.04.2025

Рэпертуарныя спектаклі. У дырэкцыі "Славянскага базару" расказалі пра тэатральную праграму фестывалю

Прэм'ера "Мёртвых душ", тэатральная лабараторыя - якія цікавыя пастаноўкі запрошаных труп убачыць глядач на XXXIV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў дырэкцыі фестывалю.

Генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" Глеб Лапіцкі адзначыў, што тэатральны складнік праграмы - адзін з самых складаных праектаў форуму мастацтваў. "Мы ўзялі абавязацельства перад самімі сабой, што не будзем прывозіць на фестываль антрэпрызы, а будзем прывозіць рэпертуарныя спектаклі, прычым тытулаваных тэатраў і са знакамітымі артыстамі. У гэтым годзе тэатральная праграма будзе вельмі моцнай", - праінфармаваў ён.

Усе паказы будуць праходзіць у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. "Будзе прэм'ера нашага віцебскага драмтэатра, адбудзецца прэм'ера "Мёртвых душ" у выкананні Тэатра на Паўднёвым Захадзе, гэты спектакль яшчэ не бачыў нават маскоўскі глядач. Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача пакажа камедыю "Жаніцьба". І яшчэ прадставіць пастаноўку тэатр Ноны Грышаевай, разам з самой актрысай і кіраўніком - Маскоўскі дзяржаўны Тэатр РОСТА ў Царыцыне", - абазначыў Глеб Лапіцкі.

На тэатральных падмостках з'явяцца і пастаноўкі, прысвечаныя 80-годдзю Вялікай Перамогі.

Што датычыцца ўжо традыцыйнага адукацыйнага праекта, тэатральнай лабараторыі, які праводзіцца сумесна з ДІТМам, то ён таксама прадоўжыцца.

БелТА