Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Сабранасць, цішыня і максімум засяроджанасці: як здаюць ЦЭ і ЦТ віцебскія школьнікі

27.05.2026

Сабранасць, цішыня і максімум засяроджанасці: як здаюць ЦЭ і ЦТ віцебскія школьнікі

Разам з прадстаўнікамі дзяржкантролю карэспандэнты "Віцьбічаў" зазірнулі ва ўніверсітэцкія аўдыторыі, дзе навучэнцы здаюць цэнтралізаваны іспыт і цэнтралізаванае тэсціраванне. Сабранасць, цішыня, максімальная засяроджанасць - так можна ахарактарызаваць атмасферу, якая там пануе.

Цэнтралізаваныя іспыты ў Віцебскай вобласці праходзяць на высокім узроўні. Пра гэта паведаміў старшыня абласной камісіі па кантролі за ходам уступнай кампаніі, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Уладзімір Гадзяцкі.

Прадстаўнікі нашага кантрольнага ведамства працуюць ва ўсіх 22 пунктах, дзе праходзіць цэнтралізаваны іспыт, і ў чатырох пунктах, дзе арганізавана цэнтралізаванае тэсціраванне. У гэтым годзе па вобласці на цэнтралізаваныя выпрабаванні зарэгістравалася звыш 11 тысяч чалавек. Самым буйным па колькасці стаў пункт тэсціравання ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, дзе здаюць выпрабаванні амаль тры тысячы чалавек. І ў буйных, і ў невялікіх па колькасці пунктах створаны аднолькавыя ўмовы, усюды забяспечаны парадак, выконваецца адзіны стандарт - мэта стварыць для ўсіх роўныя ўмовы, забяспечыць аб'ектыўнасць.

Сярод навацый уступнай кампаніі 2026 года - стварэнне ўмоў для ўдзельнікаў з асаблівымі індывідуальнымі патрэбамі: яны дапускаюцца ў аўдыторыі са спецыялізаванымі прыладамі для кантролю стану здароўя.

Захоўваецца забарона на вынас з аўдыторыі экзаменацыйных матэрыялаў, лістоў для працоўных запісаў, пісьмовых нататак і запісаў на любым носьбіце. Нават уяўныя бяскрыўднымі пазнакі на руцэ ці іншай частцы цела лічацца парушэннем і будуць служыць падставай для анулявання вынікаў.

Навучэнец сярэдняй школы № 23 г. Віцебска імя В. Р. Тувальскага Арцём Валчанін здаваў на цэнтралізаваных выпрабаваннях матэматыку. Ён падзяліўся, што разлічвае на вынік, набліжаны да 100 балаў.

– Я планую паступаць альбо ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, альбо ў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт на інжынерную спецыяльнасць. Раней для сябе я здаваў рэпетыцыйнае тэсціраванне па матэматыцы, фізіцы і рускай мове. Вынікі нядрэнныя, але хацелася б іх павысіць, дзеля гэтага я ўзмоцнена займаўся.

Дырэктар сярэдняй школы № 23 імя А. Р. Тувальскага Наталля Забаўка расказала, што цэнтралізаваныя выпрабаванні здаюць 30 яе навучэнцаў. Яны вывучалі прадметы на профільным падвышаным узроўні і таму разлічваюць на высокія балы.

Выпускнікі сярэдняй школы №38 г. Віцебска Алена Гордан і Арцём Бараноўскі падзяліліся, што на цэнтралізаваных выпрабаваннях здавалі грамадазнаўства.

- Мы разлічваем, што кожны з нас набярэ мінімум 90 балаў, - сказала Алена Гордан. – Я збіраюся паступаць у Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава на спецыяльнасць «правазнаўства», а мой хлопец Арцём – у інстытут МУС у Магілёў па накіраванні ад Першамайскага РАУС. Ён ужо выканаў неабходныя нарматывы.

"Витьбичи"