Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
02.06.2026
Свята бяспечнага дзяцінства. Як у Віцебску адзначылі Міжнародны дзень аховы дзяцей?
Забег у паўзунках, конкурс касцюмаў "Супер-мама", насычаная творчая праграма, інтэрактыўныя навучальныя пляцоўкі і выстава спецыяльнай тэхнікі МНС. Карэспандэнт "ВВ" пабывала на свяце "Лета бяспечнае і класнае", арганізаваным віцебскімі ратавальнікамі.
Мерапрыемства праходзіла ў рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі МНС "Бяспечныя канікулы", галоўная мэта якой - нагадаць дарослым і дзецям аб каштоўнасці жыцця і неабходнасці захавання элементарных правілаў бяспекі.
- Як бацька магу сказаць, што дзеці для нас з'яўляюцца надзеяй і гонарам. Кожнае імгненне, праведзенае з хлопцамі, напаўняе нас, дарослых, шчасцем. Сёння ўпершыню адбыўся творчы конкурс касцюмаў "Супер-мама", які мы арганізавалі сумесна з Беларускім саюзам жанчын. Сімвалічна, што гэтая падзея адбылася ў Год беларускай жанчыны. Ні для каго не сакрэт, што цудоўная палова чалавецтва адыгрывае асноўную ролю ў фарміраванні сям'і і выхаванні дзяцей. Конкурс "Супер-мама" створаны для таго, каб падкрэсліць важнасць ролі жанчыны ў свеце, - адзначыў член Савета Рэспублікі, начальнік абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін.
Старт мерапрыемству даў традыцыйны мілы конкурс "Забег у паўзунках". 20 спрытных малышоў не толькі спаборнічалі ў хуткасці, але і замілоўвалі прысутных крэатыўнымі касцюмамі ў стылі МНС. Самым шустрым стаў 12-месячны Марк Максімаў.
- Пра забег даведалася ад сяброўкі. Мой малы вельмі актыўны, таму вырашыла паўдзельнічаць з ім у традыцыйным конкурсе ад МНС. Як аказалася, не дарма. З вынікам 18 секунд Марк стаў самым хуткім карапузам. Ганаруся сваім сынам і ведаю, што гэтая перамога стане для яго адпраўной кропкай у светлую будучыню, - падкрэсліла маці юнага пераможцы Алена Максімава.
Сярод 13 творчых матуль паўночнага рэгіёну самай арыгінальнай стала Аляксандра Цішуціна.
- Калі запісвала свайго малога на конкурс "Забег у паўзунках", даведалася ад арганізатараў пра "Супер-маму". Падумала, будзе цікава паўдзельнічаць. Для нашай сям'і гэта стане гісторыяй, пра якую будзем расказваць дзецям. Гарнітур дапамагала ствараць сястра. Справіліся з гэтай задачай за адну ноч. Ідэя прыйшла спантанна. Убачыла ў інтэрнэце фатаграфіі, дзе маці трымаюць у руках вялікую колькасць прадметаў. Вырашыла стварыць касцюм супер-мамы з шасцю рукамі, у якіх ёсць усё самае неабходнае для карапузаў. Прыемна, што маю творчасць так высока ацанілі. Дзякуй арганізатарам за карысныя падарункі і атмасферу свята, - сказала Аляксандра Цішуціна.
Творчыя калектывы Віцебска парадавалі гасцей свята яркімі вакальнымі нумарамі.
Не абышлося і без пазнавальнай хвілінкі.
Супрацоўнікі МНС на інтэрактыўных навучальных пляцоўках расказвалі аб правілах бяспекі, здольных папярэдзіць пажары, трагедыі на вадзе і іншыя няшчасныя выпадкі з удзелам дзяцей.
"Витебские вести"