Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
20.03.2026
Тэхніка ёсць, снег сыходзіць. Сергяенка ацаніў падрыхтоўку да пасяўной кампаніі ў Віцебскай вобласці
У час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка наведаў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы рэгіёна і ацаніў гатоўнасць аграрыяў да будучай пасяўной, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Адной з гаспадарак, якія наведаў кіраўнік дэпутацкага корпуса краіны, стала ААТ "Княж" у аграгарадку Германавічы Шаркаўшчынскага раёна, дзе працуе 171 чалавек, з іх 36 механізатараў. Ігар Сергяенка пабываў на мехдвары прадпрыемства, абмеркаваў з кіраўніком якасць і колькасць сельгастэхнікі, якая гатова выйсці ў палі, а таксама даведаўся, якія яшчэ агрэгаты патрэбны для закладкі і збору ўраджаю гэтага года. Прадпрыемства спецыялізуецца ў асноўным на малочнай вытворчасці. "У нас 3,2 тыс. галоў (буйной рагатай жывёлы. - Заўвага БЕЛТА), уключаючы 1,3 тыс. галоў дойнага статка. Спецыялізуемся мы на вытворчасці малака і вырошчваем мяса бычкоў для патрэб гаспадаркі. Гаспадарка поўнасцю ўкамплектавана спецыялістамі, ёсць тры ветурачы, заатэхнік, інжынеры. Узрост розны - ёсць і моладзь, і пенсіянеры яшчэ працуюць. Што датычыцца пасяўной, то глеба ў нас яшчэ не гатова, пакуль маразы стаяць. Там, дзе дазваляе стан палёў і пры добрым надвор'і, мы ўжо займаемся падсяваннем шматгадовых траў, хутка пачнём падкорму азімых збожжавых. Па тэхніцы - у нас ёсць у наяўнасці 42 адзінкі, з іх 4 - энерганасычаныя, усе яны ўжо гатовы, чакаем, калі надвор'е нам дазволіць выехаць у поле. Думаю, мы ўсё пасеем у тэрмін і без праблем. Я даўно працую ў аграрнай сферы і ведаю, што веснавая сяўба - гэта не самае вялікае выпрабаванне для сельскай гаспадаркі, а вось самая цяжкая работа пачнецца ў час нарыхтоўкі кармоў і ўборкі збожжа", - расказаў журналістам дырэктар ААТ "Княж" Уладзімір Буда, падкрэсліўшы, што прадпрыемству ў гэтым годзе за кошт абласнога бюджэту выдзеляць новую ўборачную тэхніку - два трактары і камбайн, а таксама культыватары. Кіраўнік гаспадаркі дадаў, што Ігар Сергяенка паставіў задачы на перспектыву. Гэта заканчэнне будаўніцтва новага комплексу на 800 галоў для даення. "Таксама будзем будаваць прафілакторый для маленькіх цялят на 200 галоў у гэтым годзе. У наступным годзе пасля распрацоўкі праекта будзем будаваць цэх для запуску", - падзяліўся планамі Уладзімір Буда. Ігар Сергяенка таксама наведаў некалькі сельгаспрадпрыемстваў у Браслаўскім раёне, дзе азнаёміўся з гатоўнасцю тэхнікі, удакладніў, ці хапае паліва для машын і як настроены аграрыі на будучую пасяўную. Акрамя таго, кіраўнік дэпутацкага корпуса сустрэўся з рабочай і навучэнскай моладдзю Шаркаўшчынскага раёна. Старшыня Палаты прадстаўнікоў расказаў аб заканадаўчай і міжнароднай дзейнасці дэпутатаў, узаемадзеянні з насельніцтвам. Ён закрануў тэму нацыянальнай бяспекі, якую забяспечваюць не толькі ваеннаслужачыя, але і супрацоўнікі праваахоўных органаў, ратавальнікі. Моладзь даведалася, якая няпростая абстаноўка складваецца вакол Беларусі і якія меры прымаюць у нашай дзяржаве для абароны суверэнітэту і нашых грамадзян. Ігар Сергяенка расказаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці нашай краіны, адзначыўшы, што законы ў гэтай сферы накіраваны на паляпшэнне ўзроўню жыцця беларусаў, у тым ліку ў рэгіёнах. Напрыклад, у гэтым годзе плануюць завяршыць газіфікацыю ў Лужках і Германавічах у Шаркаўшчынскім раёне. Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што за мяжой ведаюць і высока цэняць нашу прадукцыю - аграрную тэхніку, харчовыя тавары, адзенне - і для іншаземцаў брэнд "Зроблена ў Беларусі" з'яўляецца сінонімам якасці. Кіраўнік дэпутацкага корпуса таксама нагадаў, што гэты год прысвечаны беларускай жанчыне і ахова мацярынства ў рэспубліцы мае адно з першарадных значэнняў. Сустрэча з моладдзю прайшлі ў фармаце адкрытага дыялогу. Маладыя людзі задавалі пытанні аб задачах для дэпутатаў на пяцігодку, найбольш вострых тэмах, якія хвалююць грамадзян і з якімі яны прыходзяць на асабістыя прыёмы. Ігар Сергяенка адзначыў, што ў сельскай мясцовасці, напрыклад, ёсць праблемы з якасцю сотавай сувязі, станам дарог, паступаюць скаргі ад землекарыстальнікаў. Ён сказаў, што ўсе звароты аналізуюцца для карэкціроўкі законаў на высокім узроўні. Пагаварылі ўдзельнікі мерапрыемства і аб здаровым ладзе жыцця. Так, прадстаўніца медыцынскай прафесіі адзначыла, што якасць жыцця ў насельніцтва, асабліва дзяцей, знізілася з-за недахопу сну, няправільнага харчавання і адсутнасці актыўнасці. Яна лічыць, што неабходна ў школах тлумачыць падрастаючаму пакаленню, якую ежу лепш за ўсё ўжываць, каб быць здаровымі, чаму неабходна займацца фізкультурай і як захаваць бадзёрасць і рухавасць да старэчага ўзросту. Самыя юныя ўдзельнікі сустрэчы пацікавіліся, ці карыстаецца Ігар Сергяенка сацыяльнымі сеткамі. Ён адказаў, што кожны рабочы дзень пачынае з інфармацыйнага агляду, аддае перавагу афіцыйным каналам і стараецца быць у курсе апошніх падзей у краіне і за мяжой. Кіраўнік дэпутацкага корпуса перасцярог моладзь ад фэйкавых укідаў і заклікаў аналізаваць усё, што маладыя людзі чытаюць у сетцы. "Пасяўную Віцебская вобласць пачынае на наступным тыдні, фактычна ўжо ў Глыбоцкім раёне пачалі сяўбу яравых. Сёння я паглядзеў, як арганізавана падрыхтоўка тэхнікі ў гаспадарках Шаркаўшчынскага і Браслаўскага раёнаў, выбарачна. Што хацелася б адзначыць? Што настрой у калектывах рабочы, некаторыя так і гавораць, што ўжо засумавалі па рабоце, хочуць выйсці ў поле. Гатоўнасць тэхнікі - недзе 95-98 працэнтаў. Энерганасычаная тэхніка гатова, трактары, пасяўныя агрэгаты, плугі. Снег фактычна сыходзіць з палёў, глеба сырая яшчэ. Вядуць падкормку азімых адпаведнымі прэпаратамі. У цэлым гатоўнасць высокая", - адзначыў па выніку рабочай паездкі Ігар Сергяенка. "БелТА"