Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
07.07.2026
У аблвыканкаме абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва Віцебшчыны і Наманганскай вобласці Узбекістана
З афіцыйным візітам на Віцебшчыне знаходзіцца дэлегацыя Наманганскай вобласці Узбекістана на чале з намеснікам хокіма Окібжонам Інамавым.
На сустрэчы з кіраўніцтвам аблвыканкама абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва ў розных сферах.
Як адзначыла намеснік старшыні аблвыканкама Анжэліка Нікіціна, дадзены рэгіён цікавы сваімі прадпрымальніцкімі праектамі. У Наманганскай вобласці таксама развіты турызм, тут знаходзяцца вядомыя курорты ў Узбекістане. Трэцюю частку валавога рэгіянальнага прадукту фарміруюць паслугі, у тым ліку лагістыка. Такі ж патэнцыял мае і Віцебшчына. Дадзеную вобласць Узбекістана і наш Прыдзвінскі край аб’ядноўвае шаўковы гандлёвы шлях. Таму пунктаў судакранання шмат.
– Ёсць магчымасць працаваць у розных галінах эканомікі. У нашых калег практычна ўвесь аб’ём прамысловай вытворчасці фарміруе лёгкая прамысловасць. Віцебшчына таксама займае лідыруючыя пазіцыі ў краіне па вытворчасці прадукцыі лёгкай прамысловасці. У дадзенай сферы мы бачым магчымасці кааперацыі. Таму ў праграму візіту ўключана наведванне Аршанскага льнокамбіната, а таксама лагістычнага цэнтра Брэмiна – Орша, – падкрэсліла Анжэліка Нікіціна.
На сустрэчы таксама абмяркоўвалася магчымасць вядзення бізнесу і працаўладкавання ў Віцебскай вобласці грамадзян Узбекістана. Дарэчы, на сённяшні дзень у нашым рэгіёне працуюць больш за 200 прадстаўнікоў гэтай азіяцкай краіны, якія працуюць на будоўлях, у сельскай гаспадарцы і гандлі. Гаворка ішла і пра абмен турыстамі, адпачынак узбекскіх дзяцей у нашых аздараўніцах.
Яшчэ адна кропка судакранання – падрыхтоўка кадраў, супрацоўніцтва ў сферы адукацыі. У Наманганскай вобласці знаходзіцца восем універсітэтаў, у тым ліку тых, што рыхтуюць спецыялістаў для лёгкай прамысловасці.
– Мы бачым вельмі вялікі патэнцыял сумеснай працы ў сферы сельскай гаспадаркі і турызму. У цяперашні час у нас рэалізуюцца праекты з Рэспублікай Беларусь па перапрацоўцы сухафруктаў, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, халадзільнага абсталявання. Сумесна з Мінскім трактарным заводам будуецца завод па выпуску міні-трактараў. Мы вельмі зацікаўлены ў паглыбленні дзелавых кантактаў з Віцебскім рэгіёнам, – сказаў начальнік аддзела ўпраўлення інвестыцый, прамысловасці і гандлю Наманганскай вобласці Азімжон Абідаў.
Анжэліка Нікіціна адзначыла, што хоць з Наманганскай вобласцю ўсталяваны пабрацімскія сувязі, рэгіён пакуль застаецца недастаткова адкрытым. Падчас сустрэчы бакі дамовіліся да Беларуска-Узбекскага жаночага бізнес-форуму, які пройдзе гэтай восенню, абмяняцца дэлегацыямі, каб дэталёва абмеркаваць сферы супрацоўніцтва і падпісаць падрабязную дарожную карту.
"Віцебскія весці"