Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
17.08.2026
У аграгарадку Сватошыцы Дубровенскага раёна ў трэці раз прайшло ўнікальнае свята яднання сельскіх жыхароў — "Талака Фэст"
Агрогарадок Сватошыцы Дубровенскага раёна ў трэці раз стаў цэнтрам прыцягнення для жыхароў і гасцей Віцебшчыны. Тут прайшло ўнікальнае свята яднання сельскіх жыхароў — «Талака Фэст». У 2026 годзе праект «Сватошыцы — фестывальная вёска Дубровенскага раёна» стаў пераможцам абласнога конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў, што дазволіла абнавіць інфраструктуру аграгарадка і вывесці падзею на зусім новы ўзровень.
Сам тэрмін «талака» сыходзіць каранямі ў старажытную беларускую традыцыю супольна рабіць агульную добрую справу. Галоўная ідэя сучаснага фестывалю адлюстравана ў слогане: «Вёска — падмурак нашай дзяржавы. Тут наша месца сілы».
Ініцыятар і натхняльнік фестывалю — ураджэнец гэтых мясцін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і старшыня Віцебскай абласной арганізацыі «Патрыёты Беларусі» Уладзімір Бабічэў.
– За тры гады «Талака Фэст» прайшоў шлях ад лакальнага свята да народнага руху. У Сватошыцах адраджаецца традыцыя агульнай дапамогі, калі ўсе разам робяць адну добрую справу. Мы праводзім фестываль за месяц да Дня народнага адзінства, і гэта невыпадкова. Наша сіла — у гістарычнай памяці і згуртаванасці. Толькі разам, абапіраючыся на вопыт продкаў і любоў да роднай зямлі, мы можам захаваць нашу краіну, перадаць яе будучым пакаленням, – адзначыў Уладзімір Бабічэў.
Падтрымаў маштабны рух і старшыня Дубровенскага райвыканкама Алег Макарэвіч:
– Мы знаходзімся ва ўнікальным месцы, дзе ў свой час гулялі ў футбол і праводзілі шматлікія мерапрыемствы. Тут арганізоўвалі святы, на якія збіралася як моладзь, так і людзі старэйшага ўзросту. Сёння мы імкнёмся працягваць гэтыя слаўныя традыцыі. Гэта свята ўжо стала візітнай карткай аграгарадка Сватошыцы.
Старшыня Талачынскай раённай арганізацыі «Патрыёты Беларусі» Ігар Снараў прыехаў на фест ужо ў другі раз:
– Мінулага свята запомнілася непаўторнай цёплай атмасферай, добразычлівасцю і цікавай праграмай. У гэтым годзе арганізатары падрыхтавалі яшчэ больш маштабную лакацыю, таму выдатныя ўражанні гарантаваныя ўсім.
Дынаміка фестывалю ўражвае: калі ў 2024 годзе ён сабраў каля 600 удзельнікаў, то ў 2025-м — ужо больш за 900 гасцей.
На свяце гаспадыня фэсту Талака ва ўрачыстай абстаноўцы прадставіла афіцыйны лагатып. Пасля ўзняцця сцяга адбылася прэм’ера песні «Талака», якая адгэтуль стане гімнам фестывалю.
Гасцей чакаў шырокі выбар забаў: працавалі фудкорты з нацыянальнай кухняй на свежым паветры, пляцоўкі народных рамёстваў, атракцыёны і маляўнічыя фотазоны.
Забаўляльны блок гарманічна пераплятаўся з тэматыкай Года беларускай жанчыны пад дэвізам «У адзінстве сіла, у жанчыне — душа!». Салісты, студыі, эстрадныя калектывы з Оршы, Дуброўна, Талачына падарылі гледачам мноства нумароў. Кульмінацыяй стала сумеснае запальванне традыцыйных «вогнішчаў адзінства».
Завяршылася свята начной канцэртна-танцавальнай праграмай «Талакова ноч» — запальным марафонам пад адкрытым небам.
"Віцебскія весці"