Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
12.03.2026
У бальніцы Наваполацка ўведзены ў строй сучасны апарат магнітна-рэзананснай тамаграфіі
У цэнтральнай гарадской бальніцы Наваполацка ўведзены ў строй сучасны апарат магнітна-рэзананснай тамаграфіі i_Field 1.5T Plus кітайскай вытворчасці.
У адкрыцці прынялі ўдзел намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Ігар Бурмістраў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Фурс.
- У нашых бальніцах ствараюцца ўсе ўмовы для камфортнага знаходжання пацыентаў і працы медперсаналу. Важна, у якіх умовах ты працуеш, якія магчымасці маеш. Упэўнены, што гэты апарат ратуе вельмі шмат жыццяў, - падкрэсліў Вячаслаў Дурноў.
На базе Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы функцыянуюць міжраённыя цэнтры па аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам з вострым каранарным сіндромам і вострым парушэннем мазгавога кровазвароту, якія аказваюць спецыялізаваную медыцынскую дапамогу насельніцтву Наваполацка і 10 раёнаў Віцебскай вобласці.- Увядзенне ў эксплуатацыю апарата МРТ дасць магчымасць больш якасна аказваць медыцынскую дапамогу не толькі навапалачанам, але і пацыентам, якія паступаюць у міжраённы цэнтр. Кадры для работы на новым высокатэхналагічным абсталяванні падрыхтаваны загадзя, таму працаваць пачнуць яны літаральна з першых дзён, - адзначыў Міхаіл Вішнявецкі.
Цяпер кабінет МРТ будзе функцыянаваць у тэставым рэжыме, але ўжо хутка пачнецца паўнацэнная работа.
- Апарат МРТ - высокатэхналагічнае абсталяванне, якое дазволіць рабіць вельмі спецыфічныя даследаванні, глыбокія, тонка і дакладна дыягнаставаць змены органаў і тканак. У ім прадугледжана мноства праграм постапрацоўкі, уключаючы штучны інтэлект, што дазволіць нашым дактарам не толькі глыбейшае даследаваць нейкую паталогію, але і паскорыць інтэрпрэтацыю гэтага даследавання. Адпаведна, чарга стане меншай, даступнасць дапамогі павысіцца, - сказала загадчык рэнтгенаўскага аддзялення Наваполацкай ЦДБ Алена Заяц. - Гэта ідэальны апарат для ўдакладнення змяненняў храсткоў, суставаў, звязкаў, вельмі тонкіх структур галаўнога і спіннога мозгу, чаго не можа ўбачыць КТ. Усё гэта вядзе нашу ахову здароўя на новы дыягнастычны ўзровень.
"Витебские вести"