Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У канцэртнай зале Сафійскага сабора ў Полацку адбылася беларуская прэм'ера твора ХІХ стагоддзя

03.06.2026

У канцэртнай зале Сафійскага сабора ў Полацку адбылася беларуская прэм'ера твора ХІХ стагоддзя

Свята харавога мастацтва прайшло 2 чэрвеня ў рамках Міжнароднай харавой асамблеі "Да вытокаў Русі". Апроч конкурсных выступаў удзельнікаў, яркім момантам канцэрта стала прэм'ера Урачыстай кантаты рускага кампазітара беларуска-польскага паходжання Осіпа Казлоўскага Te Deum laudamus («Цябе, Бога, хвалім», 1814 — 1815), напісанай у гонар перамогі ў вайне з Напалеонам 1826 годзе).

Велічны двуххорны твор у суправаджэнні органа выканалі Арэнбургскі камерны хор, Віцебскі народны маладзёжны хор і вакальная група хору "Глорыя" з Санкт-Пецярбурга (кір. Таццяна Антонава). Партыя органа - Нэля Баравік з Полацка, салісты з Арэнбурга - сапрана Кацярына Швыркова, тэнар Андрэй Цімафееў. Дырыжор - мастацкі кіраўнік Арэнбургскага камернага хору, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, прафесар Вольга Серабрыйская.

Конкурсную праграму на суд журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя дзеячы харавога мастацтва Беларусі і Расіі, прадставілі ўзорны хор "Фэст" СШ №20 Мінска; жаночы хор "Жар-Сокал" (Масква); камерны хор «Партэс» (Обнінск Калужскай вобласці, Расія); Уральскі аматарскі хор (Екацярынбург, Расія); хор кітайскіх студэнтаў ВДУ ім. П. Машэрава.

Таксама ўсе ўдзельнікі асамблеі «Да вытокаў Русі» праспявалі «Гімн Еўфрасінні», аўтарам музыкі з'яўляецца мастацкі кіраўнік моладзевага хору Аляксандр Рауза (словы манашкі Еўфрасінні Рудэнкі). Дырыжор - член журы, віцебскі кампазітар Віталь Рауза.

– Мы ўдзячныя арганізатарам фестывалю за магчымасць дакрануцца да вяршыняў харавога мастацтва і выступіць у цудоўнай зале Сафійскага сабора з унікальнай акустыкай. Сумеснае выкананне такой манументальнай музыкі з прафесійным калектывам - гэта каштоўны вопыт, які дапамагае нам расці ў творчым плане і натхняе на новыя праекты, - адзначыла хормайстар Віцебскага маладзёжнага хору Іна Уласава.

ДАВЕДКА «ВВ»

Восіп Казлоўскі (1757 – 1831) нарадзіўся на Магілёўшчыне, якая ўваходзіла тады ў склад Рэчы Паспалітай, а потым – Расійскай імперыі. На яго рахунку оперы, інструментальныя, харавыя і сімфанічныя творы. Аўтар першага неафіцыйнага гімна Расіі "Гром перамогі, раздавайся!" на словы Гаўрыіла Дзяржавіна. Быў дамашнім настаўнікам музыкі ў будучага знакамітага кампазітара Міхаіла Клеафаса Агінскага.

"Витебские вести"