Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
08.06.2026
У Віцебску завяршыўся чэмпіянат Беларусі па спартыўнай барацьбе
Сёння ў Лядовым палацы спаборнічалі барцы грэка-рымскага стылю. У заключны дзень спаборніцтваў спартсмены Віцебшчыны выйгралі чатыры медалі.
Пераможца ў вагавой катэгорыі да 72 кг Захар Яневіч хоць і прадстаўляў на чэмпіянаце Мінск, таксама наш зямляк.
- Пачынаў займацца барацьбой у віцебскай СДЮШАР №3, затым вучыўся ў Віцебскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзерву, - распавёў пераможца. - Цяпер я студэнт БДУФК. Старанна рыхтаваўся да гэтага старту - ён для мяне галоўны ў сезоне. Раней ніяк не мог заняць першае месца. Вядома ж, дапамаглі родныя муры. Дома заўсёды лепей змагацца. Хоць і прадстаўляў на гэтым чэмпіянаце Менск, заўзятары ведаюць адкуль я і падтрымлівалі мяне. У фінале змагаўся з Віктарам Буглакам. Пачыналі шлях у спорт у адной зале і добра ведаем адно аднаго. У такіх сітуацыях перахітрыць саперніка складана. На першы план выходзіць гатоўнасць у пэўны момант. Найбліжэйшая мая мэта ўвайсці ў склад зборнай Беларусі і дастойна выступіць у кастрычніку на чэмпіянаце свету.
Найбольшую колькасць першых месцаў (па 4) заваявалі барцы з Мінскай і Гродзенскай абласцей. У вагавой катэгорыі да 67 кг лепшым стаў Андрэй Сёмін з Гродзенскай вобласці:
- Шыкоўныя спаборніцтвы былі. Пакуль гэта маё лепшае дасягненне - упершыню сярод дарослых першае месца заняў. Мой сакрэт - старанныя штодзённыя трэніроўкі. Атрымалася крыху пагуляць па Віцебску - прыгожы старадаўні горад.
"Витебские вести"