Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Вадалазы МНС Расіі і Казахстана праходзяць навучанне ў Глыбоцкім раёне

25.02.2026

Вадалазы МНС Расіі і Казахстана праходзяць навучанне ў Глыбоцкім раёне

У Глыбоцкім раёне з 24 па 27 лютага праходзiць семінар для работнікаў вадалазна-выратавальных службаў Беларусі, Расіі і Казахстана. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім абласным УМНС.

Семінар праходзiць на возеры Доўгім - гэта самае глыбокае возера Беларусі. З-за яго глыбіні, чысціні вады і крутых берагоў яго часта называюць беларускім Байкалам.

У семінары прымаюць удзел прадстаўнікі вадалазных службаў пажарных аварыйна-выратавальных атрадаў абласных упраўленняў МНС і РАСП "ЗУБР" МНС Беларусі, МНС Расійскай Федэрацыі і МНС Рэспублікі Казахстан. Усяго - больш за 60 чалавек.

"Галоўная задача семінара - абмен вопытам паміж работнікамі і абучэнне асабовага складу бяспечным метадам вядзення вадалазных работ з лёгкавадалазным і вентылюемым рыштункам, правядзенне падводных пошукавых і аварыйна-выратавальных работ, а таксама падводна-тэхнічных ва ўмовах адмоўных тэмператур", - адзначылі ў Віцебскім УМНС.

У першы дзень адбылiся адкрыццё семінара і яго тэарэтычная частка. Удзельнікі разгледзелi пытанні аховы працы і медыцынскага забеспячэння вадалазных спускаў, агульныя метады і спосабы правядзення выратавальных аперацый, аказанне дапамогі аварыйнаму вадалазу пад лёдам і інш.

У наступныя дні пройдзе практычная частка семінара. Удзельнікі адпрацуюць свае навыкі па чатырох відах работ: знаходжанне і выратаванне пацярпелых рознымі спосабамі з выкарыстаннем вадалазнага рыштунку і абсталявання, зборка элемента трубаправода, накладанне пластыру на яго прабоіну, падводная экзатэрмічная зварка і рэзка металу, пад'ём затанулага аўтамабіля на лёд.

БелТА