Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Віцебскаму дзяржуніверсітэту імя П.М. Машэрава - 115 гадоў

20.11.2025

Віцебскаму дзяржуніверсітэту імя П.М. Машэрава - 115 гадоў

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава (ВДУ) быў заснаваны ў 1910 годзе (у ім вялася прафесійная падрыхтоўка педагогаў для Віцебскай губерні). У 1918 годзе рэфармаваны ў педагагічны інстытут (прысвоена імя С.М. Кірава). У 1998 годзе ўказам Прэзідэнта ўніверсітэту было прысвоена імя П.М. Машэрава - аднаго з выпускнікоў фізіка-матэматычнага факультэта. У ВДУ вядзецца падрыхтоўка запатрабаваных спецыялістаў на 9 факультэтах: хіміка-біялагічных і геаграфічных навук, матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій, педагагічным, сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі, гуманітарных ведаў і камунікацый, фізічнай культуры і спорту, мастацка-графічным, юрыдычным і факультэце навучання замежных грамадзян. Таксама ва ўстанове дзейнічае Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Паводле даных за 2024 год, ВДУ займае 2-е месца сярод універсітэтаў у сістэме Міністэрства адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў па розных профілях і напрамках адукацыі. Універсітэт актыўна пашырае сферу міжнароднага супрацоўніцтва. Сярод 9,5 тыс. студэнтаў ВДУ 1,7 тыс. - замежныя.

БелТА