Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Віцебская вобласць і Андыжанская вобласць Узбекістана падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве і дарожную карту да 2028 года

25.08.2026

Віцебская вобласць і Андыжанская вобласць Узбекістана падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве і дарожную карту да 2028 года

Дэлегацыя кіраўніцтва і прадстаўнікоў дзелавых колаў Віцебшчыны на чале са старшынёй аблвыканкама Аляксандрам Рагожнікам на мінулым тыдні пабывала ў Андыжанскай вобласці Рэспублікі Узбекістан.

Праграма візіту ўключала шэраг афіцыйных сустрэч, наведванне прадпрыемстваў у розных сферах эканомікі, удзел у V Нацыянальным форуме для работнікаў сферы адукацыі і іншыя мерапрыемствы. Аляксандр Рагожнік правёў сустрэчу з хакімам Андыжанскай вобласці Шухратбекам Абдурахманавым. Бакі падрабязна абмеркавалі перспектывы развіцця гандлёва-эканамічных, інвестыцыйных і прамыслова-кааперацыйных сувязей паміж двума рэгіёнамі, вывядзення іх на новы ўзровень.

У рамках візіту падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Віцебскай і Андыжанскай абласцямі ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурна-гуманітарнай сферах і дарожная карта рэалізацыі сумесных узаемавыгадных праектаў на 2026 – 2028 гады. Таксама заключана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Бешанковіцкім раёнам Віцебскай вобласці і Бустанскім хакіміятам Андыжанскай вобласці.

Вынікі паездкі пракаменціравала намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна.

– Андыжанская вобласць Рэспублікі Узбекістан – дастаткова прагрэсіўны рэгіён. Там высока развіта лёгкая прамысловасць, вопыт якой у частцы стварэння і паспяховай работы кааперацыйных ланцужкоў варта выкарыстоўваць на Віцебшчыне, – адзначыла Анжаліка Аляксандраўна. – Мы пераканаліся, што ў многіх сегментах эканомікі можам дапаўняць адно аднаго, атрымліваючы ўзаемную выгаду. 

Вялікі патэнцыял супрацоўніцтва ў ходзе візіту быў абмеркаваны ў розных галінах. У першую чаргу гэта сельская гаспадарка, бо Андыжанская вобласць – аграрны рэгіён. Але нарошчваць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, мяса буйной рагатай жывёлы, авечак ва ўмовах недахопу вільгаці праблематычна. Узбекскія фермеры зацікаўлены ў арганізацыі такіх вытворчасцей у раёнах Віцебшчыны. І ўжо ёсць прыклады перадачы ім у арэнду сельскагаспадарчых памяшканняў і зямельных угоддзяў для вытворчасці кармоў у Шумілінскім, Лёзненскім і Гарадоцкім раёнах. 

У далейшым вырашчанае мяса будзе перапрацоўвацца на прадпрыемствах вобласці, бо магутнасцей у нас дастаткова, каб адпраўляць ва Узбекістан гатовую прадукцыю. Таксама абмеркаваны магчымасці вырошчвання на тэрыторыі Віцебскай вобласці бульбы для паставак у дружалюбную краіну. Першы праект у гэтай частцы рэалізуецца ў Бешанковіцкім раёне.

Дарэчы, у Докшыцкім раёне паспяхова працуе ўзбекская ферма па вырошчванні авечак, дзе ўтрымліваецца пагалоўе ў 1,2 тысячы. Яна арганізавана фермерам з Наманганскай вобласці Узбекістана.

Важнай часткай стратэгічнага супрацоўніцтва, як падкрэсліла Анжаліка Нікіціна, з'яўляецца стварэнне на нашай тэрыторыі сумесных вытворчасцей па дрэваапрацоўцы, каб пастаўляць партнёрам не толькі піламатэрыялы, але і гатовую прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю. 

Ва Узбекістане мала развіта кандытарская прамысловасць, прапанова такіх вырабаў у гандлёвай сетцы даволі вузкая. У ходзе візіту абмяркоўвалася магчымасць арганізацыі ў Андыжанскай вобласці вытворчасці гатовай прадукцыі на аснове паўфабрыкатаў, якія пастаўляюцца, напрыклад, кандытарскай фабрыкай «Віцьба».

Якія вынікі ад рэалізацыі пагаднення мае намер атрымаць Віцебская вобласць? У першую чаргу нам цікава пашырэнне паставак на ўзбекскі рынак прадукцыі мяса-малочнай перапрацоўкі, якаснай, у шырокім асартыменце, сказала намеснік кіраўніка вобласці. Як паказаў аналіз гандлёвай сеткі, там нашы сыры прадстаўлены некалькімі вытворцамі ў адным-двух відах. У адваротным напрамку пойдуць якасныя і недарагія ўзбекскія гародніна і садавіна, сухафрукты. Па-другое, прапрацоўваецца стварэнне новых вытворчасцей паводле вопыту холдынга «Марко» і «Энергакомплект», якія працуюць у розных абласцях Узбекістана. Таксама партнёры зацікаўлены ў прадукцыі нашай ветэрынарнай фармацэўтыкі. У складзе дэлегацыі было кіраўніцтва прадпрыемства «ВІК – здароўе жывёл», адпрацоўка магчымых форм супрацоўніцтва працягваецца.

Нарэшце, дэталёва абмяркоўвалася ўзаемадзеянне ў галіне турызму, санаторна-курортнага аздараўлення. Узбекскім партнёрам вельмі спадабалася наша прырода: чыстыя лясы, рэкі, азёры, унікальныя балоты. Яны гатовыя будаваць на Віцебшчыне аздараўленчыя цэнтры для арганізацыі адпачынку сваіх жыхароў. Адзін вялікі аб'ект для гэтых мэт ужо набыты ўзбекскім інвестарам у Сенненскім раёне. Падпісаная дарожная карта прадугледжвае прыезд групы турыстаў на лячэнне ў нашы здраўніцы пасля заканчэння сезона сельскагаспадарчых работ.

Значную ролю ў поспеху супрацоўніцтва, якое разгортваецца, адыгрывае лагістыка. Арганізаваны першыя прамыя чыгуначныя перавозкі ва Узбекістан з Оршы. У далейшым будзе задзейнічаны патэнцыял лагістычнага цэнтра «Брэміна – Орша», каб выдаткі на дастаўку грузаў на вялікую адлегласць былі як мага меншымі, а тэрміны ў параўнанні з аўтамабільным транспартам скараціліся да 5-6 дзён.

Акрамя Андыжанскай вобласці на карце супрацоўніцтва ёсць і іншыя рэгіёны Узбекістана. З Кашкадар'інскай і Наманганскай абласцямі аналагічныя пагадненні былі падпісаны некалькімі гадамі раней. Актывізацыя кантактаў у апошні час заклікана напоўніць іх новым зместам і атрымаць той эфект, на які разлічваюць беларускі і ўзбекскі бакі.

"Віцьбічы"