Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
05.09.2026
Віцебская вобласць запальвае на свяце Дня беларускага пісьменства
На пляцоўцы Віцебскай вобласці ўвагу гасцей прыцягваюць выстава «Лёс жанчыны — лёс Радзімы», друкаваныя выданні газет «Віцебскія весці», «Віцьбічы», «Міёрскія навіны», «Зара», «Лепельскі край» і іншыя. Праходзяць прэзентацыя кніг і сумеснае чытанне твораў.
У горадзе майстроў працуюць пляцоўкі з розных рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку з Аршанскага, Лёзненскага і Сенненскага раёнаў.
— На пляцоўцы Віцебскай вобласці працуе Аршанскі дом рамёстваў, удзельнічаюць народныя майстры: па лозапляценні Наталля Азарава, па кераміцы Таццяна Шынкарова, па ганчарстве, вышыўцы, ткацтве, набойцы Галіна Кутузава. Таксама ў нас у доме рамёстваў ёсць разьба па дрэве, лапікавае шыццё, дэкаратыўны роспіс, выцінанка, народны касцюм. Усё гэта прадстаўлена на кірмашы, — расказаў загадчык філіяла ГДК «Орша» Уладзімір Сакалоў.
«Віцебскія весці»