Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Віцебскіх школьнікаў прынялі ў піянеры і акцябраты

09.09.2026

Віцебскіх школьнікаў прынялі ў піянеры і акцябраты

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адбылася гарадская ўрачыстая цырымонія ўступлення ў рады грамадскіх арганізацый «Разам у будучыню!».

На гэтым мерапрыемстве віцебскія школьнікі сталі акцябратамі, піянерамі і членамі БРСМ, а тыя, хто старэйшы, — членамі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Сярод віноўнікаў урачыстасці быў вучань другога класа 42-й сярэдняй школы імя Д. Ф. Райцава Цімур Валасач. Ён прызнаўся, што марыў стаць акцябратам, і вось яго мара здзейснілася.

З гонарам цяпер носіць піянерскі гальштук вучаніца чацвёртага класа гімназіі № 4 г. Віцебска імя М. І. Дзянісенкі Аліна Васюціна. Яна сказала, што вучыцца на выдатна і пастараецца стаць актыўнай піянеркай.

Вучаніца гімназіі № 5 г. Віцебска імя І. І. Люднікава Паліна Гарбачова хоча быць карыснай БРСМ, у рады якога яна ўступіла. Яна захапляецца дэкаратыўна-прыкладной творчасцю і выяўленчым мастацтвам. Удзельнічала ў праекце «100 ідэй для Беларусі». Цяпер хоча быць актыўным членам моладзевай арганізацыі.

А член БРСМ, студэнтка Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Ганна Лукашэвіч упэўнена, што зможа быць актывісткай РГА «Белая Русь».

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама Павел Драздоў, віншуючы хлопцаў і дзяўчат, нагадаў, што Прэзідэнт Беларусі шмат разоў падкрэсліваў важнасць пераемнасці пакаленняў, і для гэтага функцыянуюць грамадскія арганізацыі, у якія яны ўступілі.

Старшыня каардынацыйнага савета гарадскіх структур грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, старшыня гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Ларыса Аленская падзялілася ўспамінамі пра тое, як яе прымалі ў рады акцябрат, піянераў і камсамольцаў. Яна нагадала, што ў нашай краіне 17 верасня будзе адзначацца Дзень народнага адзінства, які сімвалізуе згуртаванасць народа. Гэта свята — не толькі напамін пра канкрэтную гістарычную падзею, але і зварот да сучаснасці, у якой важная пераемнасць пакаленняў, сказала яна.

«Віцьбічы»