Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Выстава інсітнага мастацтва пабывае ў райцэнтрах Віцебскай вобласці

21.01.2021

Выстава інсітнага мастацтва пабывае ў райцэнтрах Віцебскай вобласці

Інсітнае мастацтва Віцебскай вобласці ў мінулым годзе прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі. На працягу 2021 года работы гэтага напрамку пакажуць на перасовачнай выстаўцы ў гарадах паўночнага рэгіёна, паведамілі БЕЛТА ў абласным краязнаўчым музеі.

Найперш выстава адправіцца ў Гарадок. У мясцовым краязнаўчым музеі сёння пачне працаваць экспазіцыя па выніках VI Нацыянальнай выставы інсітнага (наіўнага) мастацтва INSITUS-2020, якая была прысвечана 380-годдзю з дня нараджэння разьбяра і друкара, стваральніка Бабліі ў карцінках для народа Васіля Кораня. Праект рэалізавалі ў канцы 2020 года абласныя метадычны цэнтр народнай творчасці і краязнаўчы музей. Куратарам выступіла кандыдат мастацтвазнаўства Людміла Вакар.

Пасля завяршэння работы INSITUS-2020 узнікла ідэя перасовачнай міні-выставы. Яе плануюць паказаць у раённых музеях Віцебскай вобласці. "Адным з першых такую выставу прыме Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей, дзе будзе прэзентавана каля 70 работ мастакоў вобласці з Віцебска, Лепеля, Полацка, Гарадка, Лёзна, Докшыц, Бешанковіч. Большую частку складаюць жывапісныя творы, а таксама скульптура і дробная пластыка", - адзначылі ў абласным музеі.

Інсітнае мастацтва - гэта адзін з напрамкаў непрафесійнага мастацтва. Ён уключае выяўленчую творчасць мастакоў-самавучак: жывапіс, графіку, разьбу па дрэве, скульптуру, архітэктуру, арт-аб'екты, інсталяцыю.

Выстава ў Гарадку будзе працаваць да 28 лютага.

БелТА