Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Зрабіць рэгіён узорным - такое даручэнне прагучала для новага кіраўніка Аршанскага раёна

13.04.2026

Зрабіць рэгіён узорным - такое даручэнне прагучала для новага кіраўніка Аршанскага раёна

На нечарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, удзел у якой прынялі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Рагожнік, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч, прадставілі новага кіраўніка Аршанскага раёна Леаніда Мойжыка.

Раней ён займаў пасаду дырэктара Аршанскага інструментальнага завода. Леанід Мойжык характарызуецца як адказны, ініцыятыўны кіраўнік, якога адрознівае высокая ступень арганізаванасці, сістэмнасць у рабоце.

На сесіі дэпутаты аднагалосна зацвердзілі ягоную кандыдатуру. Кіраўнік вобласці ўрачыста ўручыў пасведчанне новаму кіраўніку.

Нагадаем, напярэдадні Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Круты абазначыў: Аршанскі раён - прамысловы, 60% эканомікі раёна складаюць прамысловыя прадпрыемствы.

- У раён укладзены 3 млрд рублёў па адпаведнай праграме, якая рэалізоўвалася з 2018 па 2023 год. Цяперашняя прамысловая дынаміка прадпрыемстваў не зусім тая, якая закладзена ў бізнес-планах і якая павінна быць. Таму прынята рашэнне ўзмацніць кіраўніцтва раёна чалавекам, які даказаў сваю эфектыўнасць на прамысловым аб'екце, - растлумачыў Дзмітрый Круты. Гэтым крытэрам, паводле яго слоў, адпавядае Леанід Мойжык.

У сваім выступленні ўжо ў якасці кіраўніка рэгіёну, ён акрэсліў шэраг задач, якія трэба будзе вырашыць ужо ў найбліжэйшы час.

У ліку першачарговых - актуальныя патрабаванні Прэзідэнта зрабіць Аршанскі раён узорным па ўкараненні тэхналогій земляробства, арганізацыі сельскай гаспадаркі, нарасціць аб'ёмы прамысловай вытворчасці, вывесці яе на якасна новы ўзровень.

Словы падзякі прагучалі ў адрас Ігара Мароза, які да гэтага часу ўзначальваў раён.

Леанід Мойжык нарадзіўся ў 1984 годзе ў Мінскім раёне. Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Сваю працоўную дзейнасць пачынаў на Мінскім трактарным заводзе. Прайшоў шлях ад аператара станкоў з ЧПУ да намесніка начальніка механічнага цэха нумар 1 па тэхнічнай частцы. У 2019 годзе стаў галоўным інжынерам ААТ "Аршанскі інструментальны завод", у 2023 годзе яго ўзначаліў.

"Витебские вести"