Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
5 жніўня ў Рэспубліцы Беларусь - Дзень памяці ваеннаслужачых, якія загінулі ў мірны час

06.08.2025

5 жніўня ў Рэспубліцы Беларусь - Дзень памяці ваеннаслужачых, якія загінулі ў мірны час

У рамках мерапрыемства адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Генадзя Васюковіча, які загінуў пры выкананні службовага воінскага абавязку ў Рэспубліцы Афганістан у красавіку 1986 года.

Генадзь Васюковіч нарадзіўся ў в. Чарніца-2. У 1980 годзе быў прызваны ў шэрагі Узброеных Сіл СССР. Пасля праходжання тэрміновай службы вучыўся ў школе прапаршчыкаў у Мінску. У красавіку 1985 года быў накіраваны ў Афганістан. За мужнасць і гераізм пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

З прывітальным словам выступілі ваенны камісар раёна Віталь Леснічэнка, старшыня раённай арганізацыі "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Валянцін Андрыеўскі і сястра Генадзя Васюковіча Тамара.

Ганаровае права адкрыць мемарыяльную дошку было прадастаўлена старшыні райвыканкама Сяргею Абіралу, старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціне Рандарэвіч, ваенкаму Віталю Леснічэнку і брату героя — Васілю Васюковічу.

t.me/PRO_Dokshitsy