Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Аляксандр Маскалёнак з ААТ "Таргуны" стаў першым маладым "тысячнікам" на адвозцы збожжа і рапсу ў вобласці

22.07.2024

Аляксандр Маскалёнак з ААТ "Таргуны" стаў першым маладым "тысячнікам" на адвозцы збожжа і рапсу ў вобласці


 









Інжынер-механік ААТ "Таргуны" Докшыцкага раёна Аляксандр Маскалёнак стаў першым "тысячнікам" на адвозцы збожжа і рапсу ў вобласці. Ужо не першы год у гарачую пару ўборачнай малады спецыяліст садзіцца за руль магутнага трактара Fendt 936, каб аказаць дапамогу ва ўборцы збожжавых. У мінулым годзе на яго рахунку было тры тысячы тон перавезенага збожжа, і гэта з улікам таго, што працаваць на трактары ён стаў далёка не з самага пачатку гарачай пары. Гэты год, можна спадзявацца, стане для Аляксандра Пятровіча яшчэ больш паспяховым.









Павіншаваць маладога работніка з такім дасягненнем прыехала старшыня Віцебскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК Таццяна Дзіканава, якая за высокі прафесіяналізм, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу ўручыла абласному лідэру падарунак.

Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама перадавіку ўручыў галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы Артур Вітоль. Заслужаныя ўзнагароды Аляксандр Маскалёнак атрымаў і ад райкама прафсаюза работнікаў АПК, РК ГА "БРСМ".























Малады аграрый нарадзіўся і вырас тутака ж, у аграгарадку Таргуны. Калі надыйшоў час выбіраць прафесію, прызнаецца, доўга не задумляўся: схільнасць да дакладных навук, любоў да тэхнікі, прыклад бацькі, які працуе кіроўцам у гэтай жа гаспадарцы, згулялі сваю ролю. Хлопец скончыў Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж і вярнуўся працаваць у родныя Таргуны. Дарэчы, галоўны інжынер сельгаспрадпрыемства - яго брат Андрэй. Сямейная дынастыя, атрымліваецца.

- Хтосьці лічыць, што пачынаць свой працоўны шлях лепш на новым месцы, а я прытрымліваюся іншага меркавання, - кажа Аляксандр. - Мне было і ёсць камфортна ў сваім працоўным калектыве, дзе практычна кожнага работніка ведаю з малых гадоў і дзе ведаюць мяне. Дапамога, падтрымка ў пачатку твайго станаўлення як спецыяліста вельмі важная і дарагая. Родныя мясціны даюць сілу, саграваюць душу асаблівым цяплом. А старацца працаваць сумленна трэба заўсёды і ў любой справе, за якую ні возьмешся, каб быў вынік, каб людзі цябе паважалі і каб самому было сябе за што паважаць.

Залатыя словы. І так трымаць, Аляксандр! Чакаем другую тысячу!