Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Беларусбанк прыйшоў на дапамогу Докшыцкай ЦРБ

22.04.2020

Беларусбанк прыйшоў на дапамогу Докшыцкай ЦРБ

«Свет не будзе такім, якім быў раней», - гэтыя словы часта можна пачуць з розных крыніц: тэлебачання, радыё, газет і Інтэрнэту. І гэта праўда. Менавіта падчас выпрабаванняў чалавецтва дэманструе свой сапраўдны твар. На шчасце, большасць людзей паказвае свае лепшыя якасці. Сярод іх - супрацоўнікі ААТ «АСБ Беларусбанк».

Савет Рэспублікі звярнуўся з заклікам аказаць дапамогу бальніцам Віцебскай вобласці. Калектывы падраздзяленняў ААТ «АСБ Беларусбанк» у Віцебскай вобласці падтрымалі ініцыятыву члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыні Праўлення банка Віктара Ананіча і сабралі сродкі, на якія набылі два бактэрыцыдныя рэцыркулятары паветра для Докшыцкай ЦРБ.

- Рэцыркулятары прызначаны для дэзінфекцыі паветра і прадухілення распаўсюджвання інфекцый, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам, - сказаў галоўны ўрач раённай бальніцы Сяргей Кубар. - Важна тое, што дэзактывацыя можа праводзіцца нават у прысутнасці пацыентаў.

Абсталяванне ўстаноўлена ў палатах тэрапеўтычнага аддзялення.

На фота: дырэктар ЦБП № 209 філіяла № 216 ААТ «АСБ Беларусбанк» Сяргей Зубар ад імя калег ўручыў апараты галоўнаму лекару Сяргею Кубару.

Тэкст і фота Пятра РАМЫСЛАВА