Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
14.07.2020
Бронзавым прызёрам стала ААТ «Бягомльскае» ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе
Бронзавым прызёрам стала ААТ «Бягомльскі» у рэспубліканскім аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз да працы ў зімовых умовах, машынна-трактарных паркаў да палявых работ у 2020 годзе. Намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін ўручыў Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь кіраўніку Аляксандру Дзяконскаму. Пералічана прэмія ў 600 базавых велічынь.
Калі трапляеш на тэрыторыю мехдвара, здаецца, што знаходзішся на агравыставе. На пляцоўцы, заасфальтаванай летась, тэхніка і агрэгаты, якіх больш за 40 адзінак, акуратна выстаўлены ў шэраг, ў кожнай сваё месца. Вядома, усё залежыць ад дысцыплінаванасці і падыходу да справы кожнага з 20 механізатараў арганізацыі. Тут прытрымліваюцца простага правілы: чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць. Дзякуючы менавіта такому падыходу мехдвор выйшаў у лідэры.
- Перамогу не чакалі, а таму яна стала больш прыемнай, - падзяліўся галоўны інжынер ААТ «Бягомльскі» Аляксандр Парфяновіч. - У першую чаргу, стараемся выконваць сваю працу якасна і хутка. А гэта немагчыма, калі на працоўным месцы беспарадак. Тое ж самае тычыцца і ўмоў працы. На мехдвары маюцца распранальня і пакой для прыёму ежы. У гэтым годзе ў планах завяршыць ўстаноўку душавой. Парадак залежыць ад кожнага з работнікаў, а таму і перамога для ўсіх агульная.
Атрыманыя сродкі плануецца выкарыстоўваць на рамонт і рэканструкцыю майстэрні.
Пётр РОМЫСЛАЎ.
Крыніца: dokshitsy.by