Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
05.05.2026
Была запраўка - стала аўтамыйка. Новы аб'ект прыдарожнага сэрвісу адкрыўся ў Докшыцах
У Докшыцах адбылося ўрачыстае адкрыццё аўтамыйкі самаабслугоўвання "Аліта".
Новы аб'ект прыдарожнага сэрвісу размясціўся на вуліцы Савецкай, 92, на месцы былой аўтазаправачнай станцыі.
Такі сюрпрыз докшычанам у Свята працы зрабіў індывідуальны прадпрымальнік з Глыбокага Ігар Гражэўскі, які ў гэтым бізнесе не навічок.
Цяпер аўтаўладальнікі могуць самастойна клапаціцца аб чысціні сваіх аўто, эканомячы час і грошы.
Намеснік старшыні райвыканкама Марына Клімовіч, якая прыняла ўдзел у адкрыцці новага аб'екта, адзначыла, што гэта адзін з яскравых прыкладаў супрацоўніцтва дзяржавы і прыватнага бізнесу:
— Невыкарыстоўваемую маёмасць у выглядзе былой АЗС была бязвыплатна перададзена індывідуальнаму прадпрымальніку пад рэалізацыю інвестпраекта. Новы ўладальнік аператыўна, літаральна за паўтара года, змог стварыць аб'ект па аказанні аўтамыйных паслуг. Упэўнена, што ён будзе запатрабаваны ў жыхароў горада і раёна.
Ігар Гражэўскі :
— У бліжэйшы час мы зоймемся добраўпарадкаваннем тэрыторыі, а крыху пазней плануем адкрыць летні кафэ на 16 пасадачных месцаў. Запрашаем усіх на нашу аўтамыйку. Будзем рады кожнаму кліенту.