Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Дакшычаніну Віктару Судніку прысвоена званне «Чалавек года Віцебшчыны»

26.02.2021

Дакшычаніну Віктару Судніку прысвоена званне «Чалавек года Віцебшчыны»

У пятніцу, 19 лютага, у кінаканцэртнай зале «Віцебск» ушаноўвалі лаўрэатаў звання «Чалавек года Віцебшчыны - 2020». На ўрачыстасць сабраліся паважаныя госці, сярод якіх Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка, інспектар па Віцебскай вобласці - памочнік Прэзідэнта Анатоль Ліневіч, а таксама афіцыйныя асобы, ветэраны працы, дэлегацыі гарадоў і раёнаў вобласці. Дэлегацыю Докшыччыны ўзначальваў старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак.

Удзельнікаў пасяджэння вітаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў. Кіраўнік вобласці адзначыў, што 2020 год быў няпростым, але разам з тым ён узбагаціў каштоўным вопытам, запомніўся значнымі і выніковымі справамі.

- Сёння мы вітаем лепшых нашых сучаснікаў: тых, хто будуе дамы і заводы, вырошчвае ўраджай і выпускае прадукцыю, лечыць і вучыць, беражэ і абараняе. У высокім званні «Чалавек года Віцебшчыны» знайшоў адлюстраванне ваш прафесіяналізм, упартасць і прагрэсіўныя падыходы. Ваша добрасумленная праца, мэтанакіраванасць умацоўваюць імідж усёй вобласці, - адзначыў у сваім выступе старшыня аблвыканкама.

Лаўрэатамі сталі 50 работнікаў у розных галінах народнай гаспадаркі, якія ўвайшлі ў больш чым тысячны працоўны авангард Прыдзвіння. Заслугі гэтых выбітных людзей традыцыйна вызначаліся ў пяці намінацыях. Лаўрэатам у намінацыі «Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка» стаў наш зямляк, трактарыст-машыніст ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» Віктар Суднік - годны прадаўжальнік справы айца Аляксандра Міхайлавіча, вядомага камбайнера-тысячніка, які ў свой час таксама атрымаў званне «Чалавек года Віцебшчыны».

Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў уручыў і іншыя ўзнагароды. За добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку і правядзенне грамадска-палітычных мерапрыемстваў Падзяку Прэзідэнта атрымаў настаўнік Бягомльскай школы-інтэрната Сяргей Сіманенка, Ганаровую грамату аблвыканкама - загадчыца Крулеўшчынскага яслі-сада № 1 Ірына Бабіч, Падзяку старшыні аблвыканкама - галоўны захавальнік фондаў Бягомльскага музея народнай славы Ірына Вішняк.

Удзельнікаў святочнага падзеі віталі лепшыя калектывы і выканаўцы вобласці. У святочным канцэрце з поспехам прыняла ўдзел арт-група Докшыцкага ГЦК «Карат», прадэманстраваўшы талент і высокае выканальніцкае майстэрства.

Тамара Альшэўская.
Фота Аляксандра Варанковіча.

Крыніца:https://www.dokshitsy.by/2021/02/chelovek-goda-vitebshhiny/