Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко правёў асабісты прыём грамадзян у Бягомлі

06.11.2024

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко правёў асабісты прыём грамадзян у Бягомлі

Пытанні, з якімі звярнуліся жыхары гарпасёлка, датычыліся водазабеспячэння, падключэння дома да электраацяплення, работы лазні ў Бягомлі, выдзялення зямельнага ўчастка для будаўніцтва царкоўнага дома.

Па ўсіх зваротах заяўнікам дадзены тлумачэнні.

"Усе пытанні, з якімі звярнуліся грамадзяне, абгрунтаваныя. Лічу, што нашы людзі сталі яшчэ больш давяраць уладзе, дэпутатам.

Праводзячы прыёмы, мы стараемся прыкласці ўсе намаганні, каб на законных падставах вырашаліся праблемы людзей, каб яны заставаліся задаволеныя", - адзначыў Анатоль Сіўко.

Наведваючы Докшыцкі раён, дэпутат прыняў удзел у першым пасяджэнні раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.