Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
24.12.2024
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко правёў асабісты прыём грамадзян у Докшыцах
Удзел у ім прыняў старшыня райвыканкама Сяргей Абірала.
Шматдзетная маці з г. Докшыцы прыйшла на прыём падзякаваць дэпутату, а таксама кіраўніку раёна за садзейнічанне ў набыцці жылля згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2012 года № 13.
– Дзякуй вялікі, што дапамаглі паскорыць гэты працэс, - казала заяўніца. - Мы ўсе дакументы аформілі, і зараз Новы год наша сям'я будзе сустракаць ва ўласным доме.
Жыхары вёскі Будачы Бягомльскага сельсавета звярнуліся да дэпутата з просьбай заасфальтаваць дарогу ад трасы да дамбы ў гэтым населеным пункце.
– Асабіста праехаў па гэтай дарозе і адзначу, што яна не ў крытычным стане, - сказаў Анатоль Віктаравіч. - Але разам з тым ёсць планы, ёсць грошы. Таму, калі не будзе змен у фінансаванні, то ўжо ў наступным годзе ў вёсцы будзе новы асфальт.
У 2024 годзе на мясцовых дарогах Докшыцкага раёна выкладзена 50 кіламетраў асфальту з запланаваных 40.