Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Анатоль Сіўко выступіў у працоўным калектыве ПУ "Віцебскторф" УП "Віцебскаблгаз"

22.05.2025

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Анатоль Сіўко выступіў у працоўным калектыве ПУ "Віцебскторф" УП "Віцебскаблгаз"

У адзіны дзень інфармавання па тэме "Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі" дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко выступіў у працоўным калектыве ПУ "Віцебскторф" УП "Віцебскаблгаз".

- Здароўе людзей, сацыяльнае і фізічнае, з'яўляецца асновай, якая забяспечыць кожнаму належную якасць жыцця, а краіне ў цэлым – устойлівы сацыяльна-эканамічны рост. Таму здароўе нацыі можна разглядаць як нейкі нярэчывы капітал дзяржавы, - у прыватнасці, сказаў Анатоль Віктаравіч.

Адзначана, што пытанні здароўя людзей знаходзяцца пад асаблівым кантролем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі. На працягу апошніх гадоў сістэма аховы здароўя стабільна функцыянуе, захоўваючы дзяржаўны характар з бюджэтным фінансаваннем. Захаванне, умацаванне і падтрыманне стану здароўя -персанальная адказнасць кожнага дарослага свядомага грамадзяніна.

Кіраўнік ПУ "Віцебскторф" Павел Краўчанка распавёў, што робіцца на прадпрыемстве для ўмацавання здароўя работнікаў. Напрыклад, кожны з іх мае медыцынскую страхоўку. Да агульных паслуг цудоўна абсталявана спартыўная зала.

Таксама на днi інфармавання выступіла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Докшыцкага райвыканкама Таццяна Гайчук. Яна нагадала аб трагедыі ў вёсцы Шунеўцы, якая 22 мая 1943 года разам з жыхарамі была спалена фашыстамі, і заклікала захоўваць памяць аб героях і ахвярах Вялікай Айчыннай вайны.

У гэты ж дзень Анатоль Сіўко азнаёміўся з вытворчасцю "Віцебскорфа".