Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
08.12.2025
Докшыцкія майстры ў ліку пераможцаў абласнога конкурсу "Нас з'яднала зямля Беларусі"
Удзельнікі народнай студыі майстроў народных мастацкіх рамёстваў і мастакоў-аматараў "Докша" раённага Дома рамёстваў Уладзімір Шуткін, Крысціна Палячонак і Вераніка Палячонак прадставілі Докшыччыну на абласным свяце нацыянальных культур "Нас з'яднала зямля Беларусі", які адбыўся ў Бешанковічах.
Мерапрыемства, якое праводзілася ў рамках XV Рэспубліканскага фестывалю, аб'яднала творчыя калектывы, выканаўцаў і народных майстроў з дванаццаці раёнаў Віцебшчыны і абласнога цэнтра. Дарэчы, усяго на тэрыторыі нашай вобласці пражывае 98 этнічных супольнасцяў і груп, якія беражліва захоўваюць свае традыцыі.
Падчас свята адбылося ўзнагароджанне яго ўдзельнікаў. У намінацыі "Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва" дыпломам лаўрэата III ступені адзначаны Уладзімір Шуткін.
dokshitsy.by