Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
13.10.2021
Докшычанкі атрымаюць узнагароды да дня Маці
Шматдзетная мама Вольга Абухова з Докшыц намінавана на прэмію імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка. Узнагароду ёй уручаць заўтра, на Дзень маці, у Віцебску.
Вольга з мужам Аляксандрам выхоўваюць чацвярых дзяцей: адзінаццацігадовую Юлю, дзевяцігадовага Пашу, шасцігадовага Мішу і трохгадовага Яна.
- Дзеці - вялікі дар для мяне, - кажа Вольга. - Калі нарадзілася трэцяе, баялася, не справіцца. А зараз не ўяўляю, як бы жылі без чацвёртага, якога моцна песцім.
- Любімчык? - пытаюся.
- Усе любімчыкі, - спяшаецца адказаць. - Яны даюць мне сілу, хоць і забіраюць шмат.
Юля, распавялі бацькі, скончыла мастацкае аддзяленне школы мастацтваў, удзельнічае ў прадметных алімпіядах. Паша займаецца дзюдо і плаваннем. Міша добры і вельмі ранімы, родныя атачаюць яго асаблівым клопатам, таму што хлопчык хварэе, і больш па лякарнях, чым дома. Ян наведвае дзіцячы сад, лёгка ідзе на кантакт і ўжо завёў сяброў.
Вольга жартуе, што дзеці ходзяць за ёй хвосцікам - дзе яна, там і яны. Калі тата вяртаецца з працы, перацягвае увагу на сябе. Разам вучаць урокі, гуляюць, гатуюць.
- Сям'я наша дружная, - сказала Вольга. - Адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго. Дапамагаюць бабулі і дзядулі, мы часта ездзім да іх у госці. Там уласныя хаты - раздолле для дзяцей. Нягледзячы на тое, што маем дзве кватэры - другую вылучылі пасля нараджэння трэцяга дзіцяці, марым таксама аб доме.
Важнае значэнне ў выхаванні дзяцей Абуховых мае наведванне касцёла, нядзельнай школы і лагера пры ім. «Духоўнасць узбагачае іх», - адзначыла Вольга.
Да ўзнагароды ордэнам Маці прадстаўлены:
Вера Зелянко, г. Докшыцы, санітарка працэдурнага кабінета цэнтральнай раённай бальніцы. Выхоўвае пецярых дзяцей.
Алена Бандарэнка, в. Беразіно, працаўніца сялянскага гаспадаркі «Мацкевіч». Таксама пяцёра дзяцей.
Ніна КРУКОВIЧ
Фота аўтара
Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2021/10/dokshichanki-poluchat-nagrady/