Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
13.02.2023
Докшыцкая лыжня - 2023
11 лютага прайшлі спаборніцтвы па лыжных гонках у рамках зімовага спартыўнага свята "Докшыцкая лыжня - 2023". Удзел прынялі 17 каманд. Першапраходцамі сталі кіраўнікі, праехаўшы дыстанцыю ў 700 м. Эстафета праходзіла ў шэсць этапаў.
Вынікі эстафеты: Аддзел па адукацыі Докшыцкага райвыканкама;
Крулеўшчынскі сельсавет;
ДУА "Сярэдняя школа № 2 г. Докшыцы".
Далей удзельнікі спаборніцтваў пазмагаліся ў перацягванні каната. Ва ўпартай барацьбе перамогу атрымалі: ДУА "Сярэдняя школа № 2 г. Докшыцы";
Бягомльскі лясгас;
Докшыцкі РДС - УСУ "СДЮШАР Докшыцкага раёна".
Самымі маладымі ўдзельнікамі спаборніцтваў прызнаны і ўзнагароджаны памятнымі прызамі Докшыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі": Плюта Аляксандр (аддзел па адукацыі Докшыцкага райвыканкама); Хрысціяду-Стыліяну Наталля (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Докшыцкага райвыканкама).
Самыя вопытныя ўдзельнікі спаборніцтваў таксама не засталіся без увагі і былі заахвочаны памятнымі прызамі Докшыцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў: Гмырак Уладзімір (Докшыцкі РДС - УСУ "СДЮШАР Докшыцкага раёна"); Яловік Ала (Докшыцкі філіял Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства).
У завяршэнні свята былі праведзены спаборніцтвы па рубцы дроў у рамках дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы!", у якіх самымі хуткімі аказаліся: Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Докшыцкага райвыканкама;
Усе дровы былі дастаўлены ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання для асоб пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН у АГ. Сітцы.
Таксама па традыцыі на зімовым спартыўным свяце "Докшыцкая лыжня - 2023" былі ўзнагароджаны пераможцы круглагадовай спартакіяды 2022 года сярод працоўных калектываў і сельсаветаў Докшыцкага раёна: ДУА "Сярэдняя школа №2 г.Докшыцы"
РУП ЖКГ "Докшыцы-камунальнік"
Аддзел па адукацыі Докшыцкага райвыканкама
За актыўны ўдзел:
Крулеўшчынскі сельсавет