Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Докшыцкі раён з рабочай паездкай наведвае Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка

23.01.2025

Докшыцкі раён з рабочай паездкай наведвае Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка

Сёння Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка праводзіць сустрэчу з калектывам ААТ "Завод "Ветразь" у Докшыцкім раёне.

Удзел у сустрэчы бяруць старшыня райвыканкама Сяргей Абірала і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Анатоль Сіўко.

Размову з завадчанамі Ігар Сергяенка пачаў з абмеркавання дзейнасці Палаты прадстаўнікоў, работы дэпутатаў у сваіх выбарчых акругах.

Далей спікер парламента падрабязна спыніўся на дасягненнях нашай краіны за апошнія 30 гадоў, а таксама закрануў ключавую тэму — маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары.

Гутарку з калектывам ААТ "Завод "Ветразь" Ігар Сергяенка пачаў з асвятлення дзейнасці Палаты прадстаўнікоў і работы дэпутатаў у выбарчых акругах.

Наступнай найважнейшай тэмай дыялогу стала электаральная кампанія ў Беларусі.

Далей спікер распавёў прысутным аб дасягненнях нашай краіны за апошнія 30 гадоў. У прыватнасці, ён спыніўся на актыўным працэсе газіфікацыі ў краіне, адзначыўшы, што на світанку прэзідэнцкай рэспублікі было газіфікавана 35% тэрыторыі Беларусі, зараз - 84%.

Даведачна. Па дадзеных Міністэрства энергетыкі, у 2025 годзе працягласць газавых сетак у краіне павялічыцца на 700 км. У найбліжэйшыя планы ўваходзіць газіфікацыя каля 10 тысяч дамоў і 40 населеных пунктаў. На гэты момант прыродны газ даступны ў 115 гарадах, 118 раённых цэнтрах, 85 гарадскіх і курортных пасёлках, а таксама больш як у 3,7 тысячы сельскіх населеных пунктаў і аграгарадках.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка азнаёміўся з вытворчасцю ААТ "Завод "Ветразь".

У рамках рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць Ігар Сергяенка наведаў Бягомльскую раённую бальніцу. Ігар Пятровіч пацікавіўся работай медустановы, а таксама ўмовамі знаходжання пацыентаў.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка наведвае ТАА "Докшыцкая швейная мануфактура".

На прадпрыемстве Ігар Пятровіч азнаёміўся з вытворчасцю гарсэтных вырабаў, умовамі працы работнікаў, якіх тут працуе 67 чалавек.

Мануфактура створана ў рамках ініцыятывы "Адзін раён — адзін праект".

dokshitsy.by