Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Докшыцкі хлебазавод захоўвае традыцыі і майстэрства

22.11.2021

Докшыцкі хлебазавод захоўвае традыцыі і майстэрства

На працягу многіх гадоў Докшыцкі хлебазавод захоўвае і памнажае свае слаўныя традыцыі, сярод якіх багаты асартымент, строгае захаванне тэхналагічнага працэсу. Адсюль і бярэцца высокая якасць прадукцыі.

У гэтым годзе на прадпрыемстве падрыхтавалі для спажыўцоў смачныя і карысныя хлебныя навінкі.

– З асаблівай адказнасцю працуем над кожным новым прадуктам, стараемся, каб нашым пакупнікам ён прыйшоўся па густу, - падкрэсліла загадчык лабараторыі Святлана Чурко. - Выкарыстоўваюцца толькі якасная сыравіна і адпрацаваныя тэхналогіі.

Знайшлі сваіх прыхільнікаў новыя гатункі хлеба, распрацаваныя ў гэтым годзе. Гэта хлеб заварны «Прыбалтыйскі», «Сар'янскі», «Шчодры». Вярнуліся па просьбе пакупнікоў на заводзе да выпуску хлеба «Родныя вытокі», знятага раней з канвеера. На сённяшні дзень прадпрыемства выпускае 6,6 тоны хлебабулачных вырабаў у суткі, кандытарскіх вырабаў паступае на прылаўкі крам пяць тон у месяц, сухароў вырабляюць дзве тоны, папулярных кукурузных палачак «Дамавічок Кузя» - ад 500 кілаграмаў да тоны ў месяц. Трэцяя частка прадукцыі накіроўваецца ў сталіцу, з задавальненнем купляюць духмяную выпечку і хлеб у Паставах, Лепелі, Чашніках, Глыбокім, Новалукомлі.

Як і любое прадпрыемства, хлебазавод трымаецца на людзях, якія старанна і з душой выконваюць свае абавязкі.

– Наш згуртаваны і вопытны калектыў, безумоўна, паступова абнаўляецца, - кажа Святлана Аляксандраўна. - Прыходзяць маладыя работнікі, кагосці даводзіцца са шкадаваннем адпраўляць на заслужаны адпачынак. Знаходзім баланс паміж імкненнем да інавацый моладзі і вопытам, навыкамі старэйшага пакалення. Вельмі шануем свае кадры. Увесь час абнаўляем Дошку гонару, штогод адзначаем працаўнікоў за добрасумленную працу, віншуем з юбілеямі і іншымі значнымі датамі ў іх жыцці, памятаем аб сваіх ветэранах. Напрыклад, сёлета сярод іншых будуць прымаць віншаванні зменны майстар Алена Пракаповіч, якая працуе на прадпрыемстве чвэрць стагоддзя, электраманцёр Аляксей Ермаковіч і аператар склада бястарнага захоўвання сыравіны Сяргей Чурко - яны на заводзе ўжо 30 гадоў, прыёмшчык-здатчык прадукцыі Галіна Проніна – за яе плячыма тры з паловай дзесяцігоддзі працоўнага стажу.

Алена НЯСЦЯРОК

Фота аўтара