Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Дзень Докшыцкага сельсавета прайшоў на тэрыторыі раёна

24.09.2024

Дзень Докшыцкага сельсавета прайшоў на тэрыторыі раёна

У Докшыцкім раёне пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціны Рандарэвіч прайшоў дзень Докшыцкага сельсавета. Удзел у ім прыняў старшыня Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Абірала.













Традыцыйна ў населеных пунктах сельсавета прайшлі прыёмы грамадзян. Так у аграгарадку Барсукі прыём правёў старшыня райвыканкама Сяргей Абірала. У вёсцы Янкі - старшыня Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч.
















Пад час прыёмаў грамадзян, якія прайшлі ва ўсіх населеных пунктах сельсавета, разгледжаны пытанні і праблемы, агучаныя вяскоўцамі:

  • грэйдзіраванне, асфальтаванне дарог, расчыстка ў зімовы час;
  • бедны асартымент тавараў у аўтамагазіне; 
  • абкос пустых участкаў у населеных пунктах;
  • уладкаванне аўтобуснага прыпынку, змяненне аўтобуснага маршруту;
  • дрэнная якасць вады і іншыя.

Жыхары сельсавета выказалі падзяку за ўвагу да клопатаў вяскоўцаў старшыні Докшыцкага сельскага Савета дэпутатаў Анатолю Сценніку.















Заслуханы кіраўнікі раённых служб аб рабоце па забеспячэнню жыццядзейнасці насельніцтва і добраўпарадкаванню населеных пунктаў.