Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Дзеці свету ў Докшыцкім раёне атрымалі падарункі

28.09.2020

Дзеці свету ў Докшыцкім раёне атрымалі падарункі

Гэты заклік стаў лейтматывам мерапрыемстваў, якія адбыліся ў Бягомльскай і Крулеўшчынскай школах у Міжнародны дзень міру, што паўсюдна адзначаецца 21 верасня.

Гэты заклік стаў лейтматывам мерапрыемстваў, якія адбыліся ў Бягомльскай і Крулеўшчынскай школах у Міжнародны дзень міру, што паўсюдна адзначаецца 21 верасня.

Галоўнымі героямі ўрачыстасцей сталі хлопчыкі і дзяўчынкі, дзень наро­дзінаў якіх супаў з міжнародным святам. Ганаровае званне Дзіця свету ­носяць у раёне сямёра рабят. Падарункі і віншаванні ад Фонду міру яны звычайна атрымліваюць у вызначаныя этапы свайго жыцця: пры нараджэнні, калі ­ідуць у школу, атрымліваюць пашпарт і выпускаюцца з установы адукацыі. Сёлетнімі шчасцліўчыкамі сталі вучні Бягомльскай школы Дарына Куцько і Цімафей Маскалейчык. Віншаванні ў адрас імяніннікаў гучалі ад паважанага госця мерапрыемства – старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціны Рандарэвіч. Яна акцэнтавала ўвагу на тым, што ад кожнага чалавека – маленькага і дарослага – ­залежыць мір ва ўсім свеце. Кнігі і школьныя прыналежнасці ўручыла малечы старшыня раённага ГА “Беларускі фонд міру” Вольга Аніськовіч. Па даўняй традыцыі, якая існуе ў свеце, удзельнікі сустрэчы пазванілі ў званочак і падзяліліся зробленымі з паперы галубамі – птушкамі-сімваламі.

У Крулеўшчынскай СШ у гэты дзень ушаноўвалі другакласніка Арцёма Садоўскага, які таксама атрымаў шэраг падарункаў ад раённага ГА “Беларускі фонд міру”. У абедзвюх школах для імяніннікаў прагучалі музычныя віншаванні ад школьных удзельнікаў мастацкай самадзейнасці.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.