Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Фэст траў "Жыватворная сіла" прайшоў у Докшыцах

22.07.2024

Фэст траў "Жыватворная сіла" прайшоў у Докшыцах

Фэст траў "Жыватворная сіла" прайшоў у Докшыцах трэці раз і сабраў вялікую колькасць гасцей і жыхароў раёна. 









На гарадскім стадыёне разгарнуліся тэматычныя пляцоўкі: "Карысная пляцоўка", фіталаўка, выстава-продаж "Гаючыя лазневыя венікі"; арт-праект "Творчы кірмаш" (алея народных рамёстваў, фларыстаў).


















Урачыстае адкрыццё фэста траў "Жыватворная сіла"


















Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко падзяліўся атмасферай фэсту траў і яго значнасцю для Докшыцкага раёна:

– Атмасфера цудоўная, святочная, па-хатняму ўтульная. Тут сабраліся розныя людзі: розныя па прафесіі, па ўзросце і інтарэсах. Але ўсіх нас аб'ядноўвае адно павага і любоў да вытокаў і традыцый нашай роднай Беларусі.

Тэма лекавых траў цікавая і шматгранная. Прыемна, што геаграфія фестывалю траў прырастае. Сёння мы вітаем дэлегацыю з Расіі. Дзякуем партнёрам свята, якія штогод прыязджаюць з розных куткоў Беларусі.

Жадаю фэсту траў развіцця і працвітання. Гасцям і ўдзельнікам  цікавых сустрэч і выдатнага настрою.










Форум "Гаючыя сіла раслін" прайшоў у Докшыцах.

У ім прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Сяргей Абірала і яго намеснік Аксана Палачаніна.

Удзельнікі форуму - гэта людзі, якія ўмеюць разгадваць таямніцу раслін, валодаюць кампетэнтнымі ведамі і навыкамі.

Завяршыўся форум дэгустацыяй гарбаты, якую прыгатаваў турысцка-экскурсійны комплекс "Аптэкарскі сад".

 











































Гасцей фэсту траў сустрэла этнасядзіба "Вецяра", дзе была паказана фальклорна-гульнявая праграма "Гарцук гуляе – гасцей забаўляе"; прэзентацыя работы народнага клуба нацыянальнай кухні і гульні "Шчадроўка".

 


















На фэсце траў было арганізавана "МотаРандэву"



















Фотазоны, чайная дэгустацыя, выстава самавараў, тэматычныя пляцоўкі...
































Музычна-тэатралізаваны паказ "Зямля, сагрэтая любоўю", у рамках якога Валянціна Рандарэвіч, старшыня Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў, падвяла вынікі конкурсаў і ўзнагародзіла лепшых з лепшых..