Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Фэст траў "Пра Зёлкі" праходзіць у Докшыцах

18.07.2025

Фэст траў "Пра Зёлкі" праходзіць у Докшыцах

Сёння Докшыцы сустракаюць гасцей і ўдзельнікаў фэста траў "Пра Зёлкі"

Тэматычныя пляцоўкі разгарнуліся на гарадскім стадыёне.

Праграма свята разнастайная і насычаная.

У СШ № 2 г. Докшыцы ім. У.Ф. Крышталевіч прайшлі тэматычныя пляцоўкі "Фітатэрапія ў стаматалогіі" і "Тэхніка бяспекі ва ўжыванні траў для аздараўлення".

Урачыстае адкрыццё фэста траў "Пра Зёлкі"

Сярод ганаровых гасцей: старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, дэпутат палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Аляксандр Шыпула, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Ларыса Каранько, дэлегацыя "Расійскага Клуба Праваслаўных Мецэнатаў" на чале з Аляксандрам Копелевым, дэлегацыя з гарадскога пасёлка-пабраціма Палкіна Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі на чале з Таццянай Смірновай, а таксама наш таленавіты зямляк, акцёр тэатра і кіно Сяргей Бароўскі.

У фэсце траў таксама прымаюць удзел урачы, фітатэрапеўты, траўнікi, індывідуальныя прадпрымальнікі і рамеснікі.

Пачаўся фестываль з малебна на ўсякую добрую справу.

На свяце дадзены старт беларуска-расійскаму маладзёжнаму велаквесту "ПРО#Зёлкi".

Сёння маладыя людзі праедуць па маршруце г. Докшыцы - агр. Таргуны - в. Плітніца – в. Дубовае – в. Янкі – г. Докшыцы.

У велаквесце прымае ўдзел прадстаўнік моладзі Палкiнскага раёна Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі Іна Пятрова.

Форум "Гаючая сіла раслін" прайшоў у ККЗ "Іскра".

Гасцей фэста траў сустракае этнасядзіба "Вецяра".

dokshitsy.by