Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
07.06.2021
Грамадскія аб'яднанні Докшыччыны далучыліся да акцыі «Дорым радасць»
У Міжнародны дзень абароны дзяцей у гарадскім парку «Заазёрны» кіпела праца: у яркія колеры «пераапраналіся» лавачкі, арэлі і альтанкі. Працоўны дэсант з пэндзлямі і металічнымі шчоткамі ў руках вылучаўся сярод адпачываючых на дадзены момант у парку, яшчэ і майкамі з надпісам «Моладзь Докшыччыны» і кветкамі васількоў на грудзях. Гэта жыхары нашага раёна далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Дорым радасць» па навядзенні парадку на дзіцячых пляцоўках і дваровых тэрыторыях.
- Дадзеная акцыя ініцыявана саюзам жанчын, і гэта правільна, так як уладкаванне дзіцячых пляцовак - клопат, у першую чаргу, бацькоў, - кажа кіраўнік раённага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвiч. - Пасля зімы на гульнявых пляцоўках не хапае яркіх фарбаў, якія і пастараліся дадаць прадстаўніцы працоўных калектываў, а таксама наша актыўная моладзь з БРСМ. Мы дапамагаем зрабіць жыццё лепш, прыгажэй, весялей, на радасць дзецям, іх татам і мамам. Добра, калі ёсць разуменне, што парадак у дварах і на дзіцячых пляцоўках - гэта справа не толькі камунальных службаў, але і кожнага з нас.
Да рамонта ігравога дзіцячага абсталявання, добраўпарадкавання тэрыторыі, афарбоўкi малых архітэктурных формаў, санітарнай уборкі пляцовак далучыліся і неабыякавыя жыхары Крулеўшчыны, а таксама дома № 51, што на вуліцы Гайдара ў Докшыцах.
Яўгенiя Малевiч.
Фота аўтара.
https://www.dokshitsy.by/2021/06/akciya-darim-radost/