Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
23.06.2025
Грамадзянска-патрыятычная акцыя "Свечка памяці"
Грамадзянска-патрыятычная акцыя "Свечка памяці", прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, прайшла сёння ў Докшыцах ля брацкай магілы на плошчы ім. І.С.Палявога.
У акцыі прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Сяргей Абірала, старшыня райсавета Валянціна Рандарэвіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Докшыцкай выбарчай акрузе Анатоль Сіўко, а таксама члены выканкама, дэпутаты райсавета, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, духавенства і моладзь.
Удзельнікі акцыі запалілі свечкі, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінуўшых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і пазбаўленняў.