Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Інспектар Докшыцкага РАНС умее расказаць аб бяспецы выхаванцам дзіцячага саду

19.01.2021

Інспектар Докшыцкага РАНС умее расказаць аб бяспецы выхаванцам дзіцячага саду

А ўсё таму, што ён добра ведае, як знайсці падыход да падрастаючага пакалення, у цікавай форме навучыць яго асновам бяспекі жыццядзейнасці. Пры гэтым у ход ідуць не толькі навучанне, але і забаўляльныя конкурсы і гульні, а таксама рэальныя гісторыі з баявых будняў ратавальнікаў. Зразумела, дзецям яны больш падабаюцца з добрай развязкай, калі вогненная стыхія ліквідавана і ўсе жывыя і здаровыя.

- На жаль, баявыя выезды пажарных не заўсёды сканчаюцца хэпі-эндам, - успамінае Іван. - У нашым раёне быў выпадак, калі ў агні загінулі дзеці. А ўсё таму, што дарослыя не дагледзелі іх, страцілі пільнасць. Такога больш не паўтарылася. Значыць, работа па прафілактыцы і папярэджанні пажараў прынесла свае станоўчыя вынікі. Часта людзі не ведаюць, як трэба правільна дзейнічаць, калі здарылася надзвычайная сітуацыя. Панікуюць, тым самым робяць сабе горш.

Вось і распавядаю дзецям і дарослым, як неабходна паводзіць сябе пры пажары ці іншым здарэнні. Вучу іх прыёмам і спосабам выратавання, аказанні першай дапамогі. Сённяшнія школьнікі больш дасведчаныя ва ўсім, што тычыцца бяспекі. Гэта не можа не радаваць, значыць, намаганні былі недарэмнымі. І яшчэ раз прыходзіць упэўненасць, што зрабіў правільны прафесійны выбар.

Яшчэ ў школе, у Полацку, дзе навучаўся Іван, ён трапіў у профільны клас, дзе і спасціг асновы прафесіі выратавальніка-пажарнага. Займаўся добра, удзельнічаў у раённых і абласных спаборніцтвах, падчас якіх дэманстраваў страявую і спартыўную падрыхтоўку. Пасля школы паступіў у Гомельскі інжынерны інстытут МНС. Хацеў быць байцом, змагацца з пажарамі, а атрымалася рэалізаваць сябе ў іншым накірунку. Але прафілактыка не менш важная, чым барацьба з самім агнём.