Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
02.02.2022
Як працуе 10-працэнтная зніжка у такіх раёнах, як Докшыцкі
Прыемным бонусам для пэўнай катэгорыі грамадзян стала 10-працэнтная зніжка на сацыяльна значныя тавары. Разлічваць на яе могуць пенсіянеры, шматдзетныя бацькі і тыя, чый даход у месяц складае не больш за 288 рублёў.
Падаць скідку могуць тыя гандлёвыя сеткі, якія падпісалі пагадненне з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Сярод гандлёвых сетак, якія трапілі ў гэты спіс, ТАА «Санта Рытэйл», ТАА «Еўрагандаль», ЗАТ «Дабраном», «Капеечка». На добраахвотнай аснове пагадненне падпісаў таксама і «Белкаапсаюз».
З дапамогай сістэмы зніжак урад мае намер адысці ад жорсткага рэгулявання цэн у адпаведнасці з пастановай № 100 ад 23 лютага 2021 года. У спіс сацыяльна значных тавараў уваходзяць 29 пазіцый. Як высветлілася, вытворцы тавараў могуць быць рознымі, але ёсць нюансы менавіта па складніках прадуктаў. Напрыклад, макароны не павінны змяшчаць муку з цвёрдых гатункаў пшаніцы. Аўсянка - без усялякіх дабавак. Са зніжкай прададуць ялавічыну і свініну на костцы - бескасцёвае мяса «сацыяльна значным» не лічыцца. У спісе пазначана таксама малако пастэрызаванае, але ёсць выключэнне: на топленае зніжка не распаўсюджваецца. Можна паласавацца і сырам, але не звышцвёрдым, плаўленым, вэнджаным або з цвіллю.
Яйкі, яблыкі, морква, цыбуля, буракі, капуста, бульба і масла - прадукты, на якія таксама даступна 10-працэнтная зніжка. Танней, а значыць па выгадным кошце, можна купіць і дзіцячае харчаванне. Гэта сухія малочныя сумесі, мясныя і фруктовыя кансервы, сухія малочныя напоі і сумесі на крупяных адварах.
Хлеб павінен быць абавязкова жытнім або жытнёва-пшанічным. Хлеб з даданнем, напрыклад, арэхаў, сухафруктаў ці рэзкіх затавак са зніжкай не прададуць.
У ТЭМУ. Для таго каб людзі не марнатравілі правам на зніжку, уведзены абмежаванні: устаноўлены ліміт у памеры бюджэту пражытачнага мінімуму. Гэта значыць, што ў месяц можна выбраць тавараў са скідкай не больш чым на 288 рублёў у адной з крам кожнай гандлёвай сеткі, якая далучылася да дамовы. Карыстацца ўмовамі праграмы змогуць не толькі «сацыяльна ўразлівыя катэгорыі насельніцтва», але і іх блізкія сваякі, а таксама сацыяльныя работнікі (пры прад'яўленні адпаведных дакументаў).
Як працуе новаўвядзенне на практыцы, адправіліся высвятляць у гандлёвыя кропкі горада.
«Еўраопт»
У гэтай краме зніжку зробяць на касе пры прад'яўленні карты «Е-плюс. Сацыяльная». Каб яе атрымаць, неабходна мець пры сабе дакумент (пенсійнае пасведчанне альбо іншы дакумент, які пацвярджае, што вы маеце права на зніжку), а таксама напісаць заяву. На яе падставе статус карты «Е-плюс» заменяць на «Е-плюс. Сацыяльная». Афармленне зойме да трох працоўных дзён. Дарэчы, знiжкай могуць карыстацца і сем'і, у якіх выхоўваецца дзіця-інвалід, патлумачылі ў адміністрацыі гандлёвай сеткі.
«Санта»
Варыянт з папяровымі анкетамі прапануюць таксама ў «Санце». Заяву разгледзяць на працягу 14 дзён, аднак скідку ўжо можна атрымаць у дзень запаўнення анкеты.
«Капеечка»
У гэтай краме ў касы ўбачылі заявы, да якіх трэба прыкласці пенсійнае пасведчанне, пасведчанне шматдзетнай сям'і або даведку аб прадастаўленні адраснай сацыяльнай дапамогі. Картка выдаецца адразу пасля запаўнення анкеты.
- Пакупнікі, якія адносяцца да адной з названых катэгорый, могуць запоўніць анкету у краме, мы дапаможам, - паведамілі ў адміністрацыі. - Жадаючыя могуць зрабіць гэта і дома, у спакойнай абстаноўцы.
«Родны кут»
У гэтым краме, на вялікі жаль, 10-працэнтная скідка не прадастаўляецца, дарэчы, як і ў іншых гандлёвых аб'ектах, якія належаць спажывецкай кааперацыі. Але паміж Белкаапсаюзам і МАРГ заключана такое ж пагадненне, як і з некаторымі прадстаўнікамі рытэйла. У чым прычына?
Каментуе намеснік дырэктара Докшыцкага філіяла аблспажыўтаварыства Таццяна Каляга:
- Сапраўды, пакуль такіх скідак на сацыяльна значныя тавары мы не робім. Але спяшаюся запэўніць, што ў хуткім часе яны будуць дзейнічаць, праўда, толькі ў адной краме – «Родны кут» у Докшыцах. Для гэтага філіял зрабіў заказ на выраб сацыяльных картак. Паступяць яны ў сярэдзіне лютага. Дарэчы, на тавары, якія прадаюцца па акцыі, зніжкі прадастаўляцца не будуць.
Пакуль матэрыял рыхтаваўся да друку, у рэдакцыю патэлефанаваў старэйшына вёскі Паўднёвае Гняздзілава Іван Ардынскі:
- Пра тое, што у некаторых крамах дзейнічаюць зніжкі на сацыяльна значныя тавары, ведаю - чытаў у прэсе, - паведаміў пенсіянер. – Але ж мы, жывучы ў сельскай мясцовасці, скарыстацца імі не можам, бо гандлёвым абслугоўваннем насельніцтва займаецца аўтакрама райспажыўтаварыства, а там такой паслугі няма. Спецыяльна ездзіць за прадуктамі ў райцэнтр вельмі накладна: каб вярнуцца адтуль, аўтобуса трэба чакаць да паловы шостага вечара. А на таксі дорага. Крыўдна, што нашы правы ушчамляюцца, як, у прынцыпе, і ўсіх пенсіянераў у тых сельскіх населеных пунктах, дзе гандаль прадстаўлены толькі спажывецкай кааперацыяй. Пашанцавала, мабыць, толькі тым, хто жыве ў аграгарадках Параф'янава і Крулеўшчына, дзе таксама, як і у Докшыцах, ёсць «Капяечка» і «Еўраопт».
Таццяна ПАДБЯРОЗКАЯ.
Фота Вячаслава Чэрвінскага.
Пералік сацыяльна значных тавараў першай неабходнасці
Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2022/02/kak-rabotaet-10-procentnaya-skidka/