Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём друку

05.05.2026

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём друку

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны рэдакцыі раённай газеты "Родныя вытокі"!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём друку!

Гэтае свята аб'ядноўвае ўсіх тых, хто сваёй стваральнай працай забяспечвае адзіную інфармацыйную прастору, задае маральныя арыенціры, фарміруе грамадскую думку.

Мы дзякуем работнікам нашай раённай газеты — усім, хто піша, рэдагуе, выпускае, усім, хто ўдумліва і аб'ектыўна адлюстроўвае на яе старонках сённяшні дзень. Дзякуючы вам ствараецца праўдзівы летапіс нашага раёна.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам, тым, хто стаяў ля вытокаў, хто ўнёс свой уклад у развіццё журналістыкі і друкаванай справы.

Жадаем усім невычэрпнага натхнення, пастаяннага ўдасканалення прафесійнага майстэрства і ўвагі чытацкай аўдыторыі!

Районный исполнительный комитет

Районный Совет депутатов