Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
17.06.2022
Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём медыцынскіх работнікаў
Паважаныя работнікі і ветэраны аховы здароўя!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!
Прафесія медыцынскага работніка ва ўсе часы была і застаецца адной з найважнейшых, ганаровых і паважаных у грамадстве. Няма нічога даражэйшага за чалавечае жыццё і таму ўклад кожнага, хто звязаў сваё жыццё з аховай здароўя людзей, сапраўды неацэнны.. Вы служыце самай гуманнай і высакароднай справе - захаванню здароўя людзей, прымаеце на сябе чужы боль, падтрымліваеце цёплым словам.
Выказваем шчырыя словы падзякі за ваш прафесіяналізм, самаадданасць, адданасць сваёй справе, адкрытасць душы, добрыя рукі і чулыя сэрцы.
Асаблівыя словы ўдзячнасці - ветэранам аховы здароўя Докшыччыны, людзям, бясконца адданым сваёй справе. Яны і сёння застаюцца арыенцірам і прыкладам для маладога пакалення, шчодра дзелячыся сваім неацэнным прафесійным і жыццёвым вопытам.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, сямейнага шчасця, душэўнага спакою, міру, дабра і дабрабыту. Няхай нязменнай узнагародай за самаадданую працу стануць удзячнасць і падзяку тых, каму вы падарылі веру ў свае сілы.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў