Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
04.06.2021
Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём меліяратара
Паважаныя работнікі і ветэраны Докшыцкага камунальнага даччынага ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём меліяратара!
Ваша добрасумленная праца спрыяе павелічэнню сельгасугоддзяў і паляпшэнню ўрадлівасці зямель раёна, стварае спрыяльныя ўмовы для павышэння эфектыўнасці выкарыстання сельскагаспадарчай тэхнікі, сродкаў абароны раслін.
Дзякуем вам за істотны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, за паспяховае выкананне планаў рамонтна-эксплуатацыйных, меліярацыйных, водагаспадарчых і іншых работ.
Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам меліярацыі, чый вопыт, працавітасць і адказнасць з'яўляюцца наймагутным арыенцірам для маладога пакалення спецыялістаў.
Ад усёй душы жадаем вам і вашым сем'ям мiру, моцнага здароўя, шчасця, дабра і дабрабыту. Няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех і не пакідае ўпэўненасць у заўтрашнім дні і сваіх сілах!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў