Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Новым годам

31.12.2021

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Новым годам

Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым 2022 годам!

Новы год - самае добрае і ўсімі любiмае свята, напоўненае адмысловым настроем, які прыносіць радасць, святло і цяпло ў кожны дом і ў кожную сям'ю. Гэты час, калі мы звяртаемся адзін да аднаго з цёплымі словамі віншаванняў, успамінаем самыя яркія падзеі адыходзячага года, падводзім вынікі праведзенай працы, намячаем планы на будучыню.

Адыходзячы год падарыў нам нямала дасягненняў і выдатных хвілін, узбагаціў новым вопытам і ўражаннямі. Мы завяршаем яго з годнымі вынікамі, якіх дабіваліся ўсе разам. І сёння мы хочам сказаць вялікі дзякуй усім, хто сваёй штодзённай працай уносіў асабісты ўклад у поспех агульнай справы. За працу, за ўдзел у жыццядзейнасці раёна, за падтрымку, давер і імкненне працаваць на вынік.

Перакананы, што 2022 год падхопіць эстафету стварэння, прымнажэння добрых традыцый, парадуе новымі здзяйсненнямі на карысць Докшыцкай зямлі і нашай Беларусі.

Дарагія землякі!

Няхай надыходзячы год прынясе ў кожную сям'ю любоў і паразуменне, выканае ўсе запаветныя мары і добрыя намеры. Дабра і згоды вам і вашым сем'ям, цяпла, утульнасці і дастатку ў кожны дом, аптымізму і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і вялікага шчасця! З Новым годам!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў