Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
05.06.2024
Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём аховы навакольнага асяроддзя!
Паважаныя работнікі і ветэраны Докшыцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя!
Прыміце шчырыя і цёплыя віншаванні з прафесійным святам!
Ахова навакольнага асяроддзя - наша агульная справа, і сённяшняе свята - гэта нагода яшчэ раз задумацца аб тым, што кожны з нас можа зрабіць у справе аховы прыроды роднага краю. Нам пашанцавала, што мы жывем у краі ўнікальных прыродных комплексаў з багатымі лясамі, запаведнымі месцамі, азёрамі. Зямля - наш агульны дом, наша галоўнае багацце, і мы ў адказе за тое, якой пакінем яе ў спадчыну будучым пакаленням.
У гэты святочны дзень хочацца выказаць словы падзякі ўсім, хто па абавязку службы або па прызванні сэрца сваёй працай і беражлівым стаўленнем да прыроды робіць неацэнны ўклад у аздараўленне навакольнага асяроддзя і памнажэнне багаццяў роднай прыроды.
Жадаем вам моцнага здароўя, чыстага неба, квітнеючай зямлі, адзінства ў справе абароны прыроды, сямейнага шчасця, аптымізму і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў