Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём бібліятэк

15.09.2024

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём бібліятэк

Паважаныя работнікі і ветэраны бібліятэчнай справы

Докшыцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём бібліятэк!

Без друкаванага слова захаванне ведаў, перадача ад пакалення да пакалення наяўнага досведу былі б немагчымыя. Кніга заўсёды была і застаецца неабходным атрыбутам жыцця, без якога ў чалавецтва няма ні гісторыі, ні культуры, ні ўяўленняў пра заўтрашні дзень, а бібліятэка – гэта школа, дзе чалавек вучыцца размаўляць, думаць, спазнае сваю мову і адкрывае для сябе шмат новага і цікавага. Гэта месца атрымання інфармацыі і духоўнай сілы.

Шмат кніжных скарбаў захоўваюць у сваіх нетрах бібліятэкі, але галоўным здабыткам застаюцца верныя захавальнікі культуры – бібліятэчныя работнікі.

Выказваем вам удзячнасць за рознабаковыя навыкі і ўменні, за тое, што працягваеце берагчы веды, назапашаныя стагоддзямі, ажыццяўляеце цікавыя творчыя праекты і мерапрыемствы для жыхароў раёна.

Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, творчых здзяйсненняў і ўдзячных чытачоў.

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў