Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
08.05.2020
Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе жыхароў рэгіёна з 75-годдзем Вялікай Перамогі
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!
Сардэчна віншуем вас з 75-й гадавінай Вялікай Перамогі!
Дзесяцігоддзі аддзяляюць нас ад Вялікай Айчыннай вайны. Цаной неймаверных намаганняў была здабыта перамога над фашысцкімі захопнікамі. Неацэнны подзвіг гераічнага беларускага народа.
Насельніцтва Докшыцкага раёна ўнесла важкі ўклад у вялікую справу Перамогі над ворагам. Больш 5 тысяч жыхароў змагалася на франтах. На тэрыторыі раёна дзейнічала 9 партызанскіх брыгад і атрадаў, партыйныя і камсамольскія падпольныя арганізацыі вялі усенародную барацьбы з захопнікамі.
У суровыя гады беларусы праявілі лепшыя чалавечыя якасці. Нашы ветэраны змаглі захаваць і перадаць маладому пакаленню ідэалы дабра і справядлівасці, любоў да Айчыны. Наш святы абавязак - памятаць пра тых, хто загінуў у баях, і клапаціцца аб жывых абаронцах Айчыны. Яны - наш Гонар і Слава!
Няхай подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў будзе крыніцай натхнення ў вырашэнні сучасных задач на карысць працвітання роднай зямлі.
З святам Перамогі вас, паважаныя землякі!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў