Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне работнікам і ветэранам Докшыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам - Днём ратавальніка

19.01.2023

Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне работнікам і ветэранам Докшыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам - Днём ратавальніка

Паважаныя работнікі і ветэраны раённага аддзела

па надзвычайных сітуацыях Докшыцкага раёна!

 

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам -  Днём ратавальніка!

Выратавальнік - адна з самых мужных, але, у той жа час, небяспечных прафесій. Вам вядома каштоўнасць кожнай секунды, дзеянні ў экстрэмальных умовах - для вас працоўныя будні.

У гэты святочны дзень хочацца выказаць падзяку кожнаму, хто па клічы сэрца прыходзіць на дапамогу, з гонарам выконвае свой прафесійны абавязак, праяўляючы свае лепшыя якасці - мужнасць, сілу духу, рашучасць і гераізм, нярэдка ахвяруючы сваім жыццём дзеля выратавання іншых.

Асобная падзяка ветэранам выратавальных службаў! Вы заклалі падмурак для далейшых пакаленняў, забяспечыўшы надзейнае развіццё на гады наперад.

У гэты знамянальны дзень дазвольце пажадаць моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!

 

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.