Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
01.09.2024
Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне з Днём ведаў
Паважаныя работнікі і ветэраны сістэмы адукацыі!
Дарагія навучэнцы і бацькі!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
1 верасня - хвалюючае свята першага званка, доўгачаканы дзень для першакласнікаў, якія ўпершыню пераступяць школьны парог, а для старшакласнікаў - дзень, напоўнены шчаслівымі ўспамінамі і радаснымі чаканнямі.
Няхай новы навучальны год будзе паспяховым, адкрые маладым людзям магчымасці ў дасягненні пастаўленых мэт, падорыць радасць творчасці і стварэння!
Паважаныя педагогі! Прыміце словы вялікай падзякі за вашы прафесіяналізм, педагагічны талент, адданасць справе, любоў да дзяцей, патрыятызм, актыўную грамадзянскую пазіцыю. Сёння менавіта ад вас залежыць не толькі будучыня сучаснай сістэмы адукацыі, але і будучыня маладога пакалення.
Жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, дабрабыту, шчасця і мiру! Са святам! З Днём ведаў!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў